Ціха Брагэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ціха Браге)
Перайсці да: рух, знайсці
Ціха Брагэ
Tyge Ottesen Brahe
Tycho Brahe 2.jpg
Дата нараджэння:

14 снежня 1546({{padleft:1546|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})

Месца нараджэння:

замак Кнудструп, Сконэ, Данія

Дата смерці:

24 кастрычніка 1601({{padleft:1601|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (54 гады)

Месца смерці:

Прага, Багемія, Свяшчэнная Рымская імперыя

Краіна:

Данія

Навуковая сфера:

астраном

Месца працы:

Ураніборг

Вядомыя вучні:

С. Марый

Подпіс

Tycho Brahe.signature.png

Ціха Брагэ на ВікіСховішчы

Ціха Брагэ (Tycho Brahe; 14 снежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў з правінцыі Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швецыі), найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Еўропе. Быў таксама астролагам і алхімікам. Ціха Брагэ — латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.

Ціха Брагэ валодаў маёнткам на востраве Гвен, дзе пабудаваў адзін з самых ранніх даследчых інстытутаў — Уранібург (у перакладзе — «Нябесны палац»). Там ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструментаў і правёў шэраг дакладных вымярэнняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філасофію сістэмы Пталемея і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусвету — Ціханічную мадэль.

У сваёй абсерваторыi Цiха Брагэ назiраў зоркi i планеты з найвялiкшай па тых часах дакладнасцю: 2-3 хвiлiны дугi. Часцей за iншыя свяцiлы ў кожным супрацьстаяннi з 1580 г. Цiха назiраў Марс менавiта таму, што ягоны рух вiдавочна не адпавядаў нi сiстэме Пталамея, нi сiстэме Капернiка. У 1583 г. Цiха адзначыў, што каля супрацьстаяння Марс рухаецца ў другi бок з найвышэйшай хуткасцю — амаль палова градуса ў суткi, а гэта даказвала, што Марс у супрацьстаяннi значна блiжэй да Зямлi, чым да Сонца, што было праўдзiва толькi ў сiстэме Сусвету Капернiка, але не Пталамея. Аднак Цiха бачыў неадпаведнасць i сiстэмы Капернiка сваiм назiранням. Ён стварыў сваю адмысловую сiстэму, дзе Зямля засталася ў цэнтры, а планеты рухаюцца вакол Сонца, якое, у сваю чаргу, рухаецца вакол Зямлi.

Ад 1600 і да смерці Ціха ў 1601 годзе яму дапамагаў Ёган Кеплер. Гэты не менш выдатны навуковец ў далейшым з дапамогай вынікаў назіранняў Брагэ распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.

Ціха Брагэ лічыцца адным з самых уважлівых і акуратных астраномаў-практыкаў свайго часу. Ягоныя назіранні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху планет. Ціха склаў адзін з першых зорных каталогаў. І ўрэшце з дапамогай назіранняў Ціха Брагэ было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капернікаўская ці тэорыя Пталямея.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэш Л. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii / Леанiд Лаўрэш. — Мн., 2013.
  • Белый Ю. Тихо Брагэ // на pawet.net

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]