З пляцоўкі Вікіпедыя.
Чабор[3] (Thýmus) — род паўхмызнякоў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae), лісце выкарыстоўваюцца ў якасці прыправы. Расліна вельмі духмяная, з рэзкім цёплым водарам, абумоўленым ў асноўным фенольнымі лятучымі духмянымі рэчывамі — тымол і карвакрол. Каля 150 (паводле іншых звестак 400) відаў. На Беларусі 3 віды: чабор блышыны, чабор паўзучы або звычайны (нар. назвы: цымбер, цэбрык, калатовічкі), і чабор Маршала.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Чабор ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.17. Мн., 2002, С.201