Чабор звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чабор звычайны
Thymus vulgaris0.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thymus vulgaris L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   505501
NCBI   49992
EOL   484542
IPNI   461765
TPL   kew-205645

Чабор звычайны (Thymus vulgaris) — кветкавая расліна сямейства ясноткавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна, паўкусцік з павуцініста-апушаным на ніжнім баку лісцем. Свежае лісце чабару мае ў сабе да 50 мг% аскарбінавай кіслаты, да 9 мг% караціну, да 40мг% руціну, 0,3—0,5Ур эфірнага алею.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У ежу спажываюць лісце і маладыя парасткі свежыя і сушаныя як прыправу да многіх страў. У медыцыне ім карыстаюцца як заспакаяльным сродкам пры расстройстве нервовай сістэмы, хваробах бронхаў, органаў стрававання, коклюшы, рэўматызме. Алей з насення і лісця чабору звычайнага ўтрымлівае тымол, выкарыстоўваемы ў вытворчасці ментолу, хімічных індыкатараў, у якасці антысептыка і процігліставага сродку[3][4].

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш прыдатныя для вырошчвання чабару супясчаныя лёгкасугліністыя глебы з нейтральнай або слабакіслай рэакцыяй. Насенне сеюць у першай палове вясны ў пасяўныя скрынкі, вырашчаную расаду садзяць у адкрыты грунт на адлегласці паміж раслінамі 18—20 см, паміж радамі 35—40 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на 15—20 см. Убіраюць у пачатку цвіцення. Сцёблы, зрэзаныя і звязаныя ў пучкі, сушаць у цені.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 74. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  4. Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.