Чад
|
|||||
| Дэвіз: «Unité, Travail, Progrès" (фр. Адзінства, праца, прагрэс)» | |||||
| Гімн: «La Tchadienne» | |||||
| Дата незалежнасці | 11 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | французская і арабская | ||||
| Сталіца | Нджамена | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Сарх, Мунду, Абешэ | ||||
| Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Ідрыс Дэбі Эмануэль Надзінгар |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
20-я ў свеце 1 284 000 км² 1,9 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
11 100 000 чал. (82-я) 11,5 чал./км² |
||||
| ІРЧП (2007) | ▼ 0.392 (нізкі) (175-ы) | ||||
| Валюта | Франк КФА | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .td | ||||
| Тэлефонны код | +235 | ||||
| Часавы пояс | +1 | ||||
Чад, Рэспубліка Чад — дзяржава ў Афрыцы. Сталіца — Нджамена.
Клімат трапічны, дажджлівы сезон - з чэрвеня па лістапад, сухі сезон - з снежня па май (у сакавіку-красавіку да 47 °С у цені).
Час адстае ад мінскага ўлетку на 2 гадзіны, узімку - на 1 гадзіну.
Святочныя і непрацоўныя дні. 1 студзеня, 1, 25 мая, 11 жніўня, 1, 28 лістапада, 1, 25 снежня, Вялікдзень і мусульманскія святы.
Змест |
Геаграфія[правіць]
Унутраная палітыка[правіць]
Прэзідэнт - Ідрыс Дэбі Ітна, кіраўнік ураду - Юсуф Салех Абас, міністр замежных спраў - Муса Факі Махамат (май 2008).
Гісторыя[правіць]
Чалавек насяляе тэрыторыю Чада з найстаражытных часоў. Да IX ст. ў басейне воз. Чад складалася дзяржава Канем-Борну, якая ў XII — XIII стст. уключала значную частку тэрыторыі сучаснага Чада. З XI ст. тут пашырыўся іслам, які стаў рэлігіяй пануючых вярхоў. У XVI ст. на ўсходзе Чада склалася дзяржава Вадаі, па паўднёвым захадзе — Багірмі; у канцы XIX ст. значная частка іх уладанняў увайшла ў склад дзяржавы Рабаха. У 1890-я гады на тэрыторыі Чада з’явіліся французскія войскі, якія ў 1900 г. знішчылі дзяржаву Рабаха, да 1914 г. падпарадкавалі ўсю тэрыторыю Чада, і як асобную калонію ўключылі яе ў склад Французскай Экватарыяльнай Афрыкі; з 1946 г. — «заморская тэрыторыя» Францыі. У 1947 г. створана Прагрэсіўная партыя Чада (ППЧ), прадстаўнікі якой у 1957 г. узначалілі першы нацыянальны ўрад краіны. З 1958 г. Чад — аўтаномная дзяржава ў складзе Французскага супольніцтва, з 11 жніўня 1960 г. — незалежная дзяржава. Старшынёй урада стаў Ф.Тамбалбай, які ў верасні 1960 г. быў абраны старшынёй ППЧ. 28 лістапада 1960 г. была прынята Канстытуцыя, якая была направлена на развіццё прадпрымальніцтва і прыцягненне замежных інвестыцый. У 1962 г. уведзены аднапартыйны рэжым ППЧ на чале з прэзідэнтам Ф.Тамбалбаем. Супраць яго вялі ўзброеную барацьбу мусульманскія народы Паўночнага Чада. У красавіку 1975 г. Тамбалбай забіты, уладу захапіў Вышэйшы ваенны савет на чале з генералам Ф.Малумам. Пад націскам паўночных паўстанцаў Малум у жніўні 1978 г. стварыў кааліцыйны ўрад на чале з лідарам Узброеных сіл Поўначы (УСП) Х.Хабрэ. У выніку ўзброенай барацьбы паміж рознымі паўночнымі групоўкамі ў лістападзе 1979 г. створаны Пераходны ўрад нацыянальнага адзінства (ПУНА) на чале з лідарам Фронту нацыянальнага вызвалення Чада (ФНВЧ) Г.Уэдэем; Хабрэ стаў міністрам абароны. З сакавіка 1980 г. разгарнулася грамадзянская вайна паміж ФНВЧ, якому дапамагалі Лівія, і УСП, што апіраліся на Францыю. У чэрвені 1982 г. УСП захапілі сталіцу — Нджамену. Хабрэ ў верасні 1982 г. абвешчаны прэзідэнтам Чада. У 1983 — 1987 гг. яго войскі разграмілі ўзброеныя сілы ФНВЧ і ўсталявалі кантроль над большай часткай тэрыторыі краіны. У верасні 1989 г. падпісана мірнае пагадненне паміж Чадам і Лівіяй. 1 снежня 1990 г. рэжым Хабрэ скінуты сіламі апазіцыі, якія ўварваліся з тэрыторыі Судана; іх лідар генерад І.Дэбі абвешчаны прэзідэнтам Чада. У кастрычніку 1991 г. дазволена шматпартыйнасць.
У сакавіку 1996 г. прынята новая Канстытуцыя Чада. На альтэрнатыўных выбарах 1996 г. і 2001 г. прэзідэнтам краіны зноў выбраны Дэбі.
Эканоміка[правіць]
Валюта — франк КФА. 1 дол. ЗША = 480 франкам КФА.
Умовы наведвання[правіць]
Мінімальны тэрмін афармлення візы — 3 дні. Колькасць анкет і фатаграфій — па 2 шт. Анкеты запаўняюцца на рускай або французскай мовах і адсылаюцца ў Канцылярыю пасольства Рэспублікі Чад у Маскве. Да візавага запыту прыкладаецца запрашэнне або факс і міжнародны сертыфікат аб прышчэпцы супраць жоўтай ліхаманкі. Тэрмін дзеяння ўязной візы — 90 дзён. Консульскі збор — 100 долараў ЗША. Бязвізавы транзіт не дазваляецца. Дзеці да 16 гадоў запісваюцца ў візу бацькоў (маці).
Пералёт да Нджамены магчыма ажыццявіць толькі праз Парыж, Дубаі, Хартум. Рэгулярныя рэйсы Парыж — Нджамена (чатыры разы на тыдзень) здзяйсняюць самалёты авіякампаніі «Эр Франс».
Пры перасячэнні мяжы неабходна прад'явіць пашпарт з уязной візай, запоўніць бланк паліцэйскага кантролю, у якім паказваюцца асноўныя біяграфічныя звесткі, мэта прыезду і г.д. Дазволены бязмытны ўвоз новых рэчаў і прадуктаў харчавання для асабістага спажывання, апроч аўдыё-, відэа- і камп'ютарнай тэхнікі. На ўвоз золата ў злітках патрабуецца дазвол Цэнтральнага банка Рэспублікі Чад. Забаронены ўвоз наркотыкаў, зброі і баяпрыпасаў. Пры вывазе абавязковаму мытнаму кантролю падлягаюць зброя, баяпрыпасы, рэдкія віды фаўны. Пры ўвозе і вывазе хатніх жывёл неабходна прад'явіць ветэрынарнае пасведчанне аб прышчэпцы супраць шаленства. Увоз і вываз нацыянальнай валюты не абмежаваны.
Беларускія грамадзяне, якія заязджаюць на тэрмін ад тыдня да 3 месяцаў па агульнаграмадзянскіх замежпашпартах, падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў іміграцыйнай службе Міністэрства ўнутраных спраў на працягу 72 гадзін, а звыш 3 месяцаў (прыбыццё да сваякоў, праца па кантракце, адкрыццё свайго прадпрыемства і д.г.п.) павінны не пазней 10 дзён запытаць у цэнтральным камісарыяце паліцыі Нджамены дазвол на атрыманне візы на знаходжанне і віду на жыхарства (у абавязковым парадку патрабуецца даведка аб адсутнасці судзімасці, выдадзеная не раней, чым за тры месяца да прыбыцця ў Чад). Для працы па кантрактах замежнікам неабходна атрымаць дазвол Міністэрства працы.
Усе катэгорыі замежнікаў, якія легальна знаходзяцца ў краіне, могуць перасоўвацца па краіне без якія-небудзь абмежаванняў. Тым не менш, у адпаведнасці з арт. 20 Дэкрэту № 211, «па прычынах дзяржаўнай бяспекі або аховы грамадскага парадку свабода перамяшчэння і знаходжання замежных грамадзян у некаторых раёнах Чаду можа быць абмежаваная або забароненая». Не рэкамендуюцца паездкі ў паўночныя і ўсходнія раёны краіны, а таксама на возера Чад.
Па прыбыцці ў краіну варта звязацца з консульскай установай Расіі з тым, каб атрымаць рэкамендацыі па нормах асабістай бяспекі з улікам асаблівасцяў краіны знаходжання.
Адлегласць ад аэрапорта да цэнтра горада — 1,5 км. Кошт праезду на таксі ад аэрапорта да пасольства, а таксама сярэдні кошт адной паездкі на таксі — 2 тыс. франкаў КФА (каля 4 дал. ЗША). Грамадскі транспарт адсутнічае. Дарожны рух — левабаковы. Кошт 1 хвіліны тэлефоннай размовы з Мінскам — 2700 франкаў КФА (каля 5 дол. ЗША), тэлефонная размова ў межах Нджамены — 200 франкаў КФА (0,4 дол. ЗША). Маецца сотавая сетка GSM-900. Кошт абеду ў рэстаране — 20 тыс. франкаў КФА (40 дал. ЗША), нумары ў гасцініцы сярэдняга класа — 90-100 тыс. франкаў КФА (190—210 дол. ЗША). Медыцынскае абслугоўванне платнае. Колькасць кваліфікаваных лекараў абмежавана, некаторыя спецыялісты наогул адсутнічаюць. Для правядзення фота- і відэаздымак патрабуецца афіцыйны дазвол чадскіх уладаў. Фатаграфаванне ваенных аб'ектаў, адміністрацыйных будынкаў, аэрапортаў, паркаў і рэлігійных аб'ектаў забароненае.
Вядомыя асобы[правіць]
Гл. таксама[правіць]
