Чайка марская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марская чайка
Great Black-backed Gull.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larus marinus Linnaeus, 1758

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   176815
NCBI   8912
EOL   1049577

Марская чайка (Larus marinus) — від птушак з сямейства чайкавых (Laridae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Марская чайка можа дасягаць даўжыні 75 см і з'яўляецца самым буйным відам чаек. Яна важыць да 2 кг, а размах яе крылаў - каля 170 см. Яе апярэнне афарбавана ў белы колер, за выключэннем верхняга боку крылаў - ён чорны. Магутная жоўтая дзюба на кончыку з ніжняга боку чырвонага колеру. Афарбоўка лапак бледна-ружовая. У птушанят апярэнне бурае і становіцца белым, як у дарослых, толькі па заканчэнні чатырох гадоў. У палёце марская чайка можа дасягаць хуткасці да 110 км/г. У яе няма натуральных ворагаў. Працягласць жыцця складае да 23 гадоў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Марская чайка жыве на ўзбярэжжах паўночнай часткі Атлантычнага акіяна і ў Цэнтральнай Еўропе. Узімку некаторыя з іх здзяйсняюць пералёт з Скандынавіі ў больш паўднёвыя краі, некаторыя зімуюць, сілкуючыся на сметніках.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]