Чайны грыб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чайны грыб

Чайны грыб, японскі грыб, маньчжурскі грыб, марскі грыб[1] — сімбіёз дражджавога грыба (Saccharomyces ludwigii) з воцатнакіслай бактэрыяй (часцей Acetobacter xylinum).

Мае выгляд тоўстай, слізістай, слаістай плеўкі на паверхні падсалоджанага (звычайна да 10 % цукру) чайнага настою (адсюль назва). Дрожджы зброджваюць цукар з утварэннем невялікай колькасці этылавага спірту і вуглякіслага газу, а воцатнакіслая бактэрыя зброджвае цукар з выдзяленнем воцатнай кіслаты. У выніку вадкасць (чайны квас) набывае кісла-салодкі смак і злёгку газіруецца.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]