Чанак'я

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Чанак’я, (санскр.: चाणक्य Cāṇakya) вядомы таксама пад імёнамі Каўтылья, Вішнугупта і Ватсьяяна — знакаміты ў індыйскай гісторыі брахман, які граў галоўную ролю ва ўзвядзенні Чандргупты на сталец царства Магадха і ў знішчэнні колішняй дынастыі — Нанда. Ён вылучаўся хітрасцю і тонкім палітычным розумам, і параўноўваецца гісторыкамі Індыі з Макіявелі. Яго пяру прыпісваюць трактат пра палітыку і маральнасць, вядомы пад загалоўкам Чанак’я-сутра, а таксама трактат Чанак’я-раджанітышастра.

Лічыцца, што з-пад яго пяра выйшаў трактат «Артхашастра», у перакладзе з санскрыта — «Навука аб карысці», які быў створаны на працягу IV стагоддзя да нашай эры і лічыцца першай у свеце кнігай, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы дзейнасці спецслужб[1]. Чанак'я з'яўляецца галоўнай дзеючай асобай у вядомай драме Вішакхадаты — «Мудраракшаса».

Зноскі

  1. Чанакья. Wiki-Linki

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Burrow T. Canakya and Kautalya // Annals Bhandarkar Oriental Research Institute, Poona. 1968. 48-49. P. 17-31.
  • Goyal S. R. Kautiliya and Megasthenes. Meerut, 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]