Чараўнік зеленакветкавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чараўнік зеленакветкавы
Platanthera chlorantha - Rohekas käokeel Keila.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platanthera chlorantha (Cust.) Reichenb., 1828

Сінонімы
  • Gymnadenia chlorantha (Custer) Ambrosi
  • Habenaria chlorantha (Custer) Bab.
  • Habenaria montana (F.W.Schmidt) T.Durand & Schinz
  • Orchis chlorantha Custer
  • Orchis montana F.W.Schmidt
  • Orchis virescens Zollik. ex Gaud.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   59353
EOL   1134438
IPNI   651693
TPL   kew-157076

Чараўнік зеленакветкавы (Platanthera chlorantha) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Illustration Platanthera chlorantha0.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна з 2 прадаўгавата-яйкападобнымі клубнямі і прамым голым сцяблом вышынёй 30-60 см[3].

У ніжняй частцы сцябла 2 буйныя (даўжынёй 8-18 см), прадаўгавата-адваротнаяйкападобныя або эліптычныя, голыя глянцавыя лісты, звужаныя ў крылатыя чаранкі; вышэй іх — 1-3 дробныя ланцэтныя лісцікі[3].

Кветкі зеленавата-белыя, амаль без паху, сабраны ў рыхлае, шматкветкавае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце даўжынёй 6-25 см. Губа суцэльная, лінейная; шпорац на канцы булавападобны[3].

Плод — сухая каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднееўрапейскі прэбарэальны рэліктавы від. Агульнае распаўсюджванне: Скандынавія і Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, заходняе Міжземнамор'е, Балканы і Малая Азія, Закаўказзе[3].

У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі групамі.

У Расіі распаўсюджана ў еўрапейскай часткі Расіі (Ладажска-Ільменскі, Верхне-Волжскі, Волжска-Данскі раёны[3]) і на Каўказе (Перадкаўказзе і Дагестан[3]).

Расце па лісцяных і змяшаных лясах, хмызнякахКрыме і на Каўказе асабліва часта ў букавых лясах[3]).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-ліпені (па іншых дадзеных, у маі — чэрвені [3]), пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Клубні чараўніка зеленакветкавага, як і клубні ятрышнікаў, ужываюцца ў медыцыне пад імем «салепу»[3].

Вырошчванне ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

У ГБС(руск.) бел. вегетуе з кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць[4].

Platanthera bifoliia xhybrida chlorantha 110608.jpg
Адрозненні ў форме кветак. Злева направа: чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia), Чараўнік гібрыдны, Чараўнік зеленакветкавы

Міжродавыя гібрыды[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Від Чараўнік зеленакветкавы ўваходзіць у род Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідных (Orchidaceae).

  яшчэ 5 трыб   яшчэ ≈120 відаў
       
  падсямейства Архідныя     род Чараўнік    
             
  сямейства Архідныя     трыба Архідныя, ці Ятрышнікавыя (Orchideae)     від Чараўнік зеленакветкавы
           
  яшчэ 4 падсямействы (згодна Сістэме APG II)   яшчэ больш 30 родаў  
     

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 3,8 Невский С. А. Род 339. Любка — Platanthera // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред.и ред.четвёртого тома акад. В. Л. Комаров — Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 658—659.
  4. А. К. Скворцов, Н. В. Трулевич, 3. Р. Алфёрова, Н. С. Алянская, В. Н. Ворошилов, В. М. Двораковская, С. А. Курганская, В. П. Сурова, Н. И. Фомичёва, А. Е. Холдеева Интродукция растений природной флоры СССР. Справочник. — М.: Наука, 1979.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Всё о цветах лесов, полей и рек / Выпуск. ред. С. Ю. Раделов — СПб: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 64. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0092-6.
  • Невский С. А. Род 339. Любка — Platanthera // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред.и ред.четвёртого тома акад. В. Л. Комаров — Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 652—663.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 411. Platanthera chlorantha (Cust.) Reichenb. — Любка зелёноцветковая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 521. — ISBN 8-87317-091-6.