Чарвягі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Чарвягі | ||||||||||||||
Чарвяга кольчатая (Siphonops annulatus)
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: |
Чарвягі |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Caeciliidae (Rafinesque, 1814) |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Чарвя́гі (Caeciliidae) — сямейства бязногіх земнаводных.
Сямейства ўключае каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Большасць жывуць у вільготнай глебе, некаторыя — у мурашніках, тэрмітніках, вадзе. Найбольш вядомыя чарвяга кольчатая (Siphonops annulatus).
Даўжыня да 120 см. Вонкавым выглядам нагадваюць вялікіх дажджавых чарвей (адсюль назва) ці змей. Цела з кальцавымі перахватамі (каля 400), чорнае з белаватымі баразёнкамі паміж кольцамі або аліўкава-карычневае. Большасць адкладваюць яйцы (да 30) і ахоўваюць іх, зрэдку і лічынак; водныя чарвягі жывародныя. Кормяцца чарвямі і іншымі беспазваночнымі.
Гл. таксама [правіць]
- Хвастатыя чарвягі (Rhinatrematidae)
- Афрыканскія чарвягі (Scolecomorphidae)
- Водныя чарвягі (Typhlonectidae)