Чарвячная перадача

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Радуктар з чарвячнай перадачай (разрэзаны).

Чарвячная перадача: механізм для перадачы вярчальнага руху (вярчальнага моманту) паміж скрыжаванымі валамі з дапамогаю чарвяка (дэталь з вінтавой нарэзкай) на вядучым вале і чарвячнага кола (адмена касазубага кола) на вядзёным вале.

Чарвячныя перадачы кампактныя, малашумныя і плаўныя ў рабоце. Перадатачны лік звычайна 8—100 (у спецыяльных устаноўках да 1000 і больш); перадаваная магутнасць да 50 квт (радзей да 200 квт). Асноўны недахоп — значна ніжэйшы ккдз, чым у зубчастых перадачах.

Звычайна кут скрыжавання валоў 90°. Разьба чарвяка правая ці левая; колькасць заходаў чарвяка да 4. Два асноўныя віды чарвячнай перадачы: цыліндрычная і глабоідная. Паводле формы профілю разьбы цыліндрычныя чарвякі бываюць архімедавы, канвалютныя і эвальвентныя (спалучаюцца з звальвентнымі чарвячнымі коламі), а таксама з увагнутым профілем. Чарвяк робіцца з вугляродзістай ці легіраванай тэрмаапрацаванай сталі, чарвячнае кола (ці яго вянец) — пераважна з бронзы.


Літ.:
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты. С.187.