Чарльз Дыкенс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чарльз Дыкенс
Charles Dickens
Charles Dickens2.jpg
Імя пры нараджэнні:

Чарльз Джон Хафем Дыкенс (Charles John Huffam Dickens)

Дата нараджэння:

7 лютага 1812(1812-02-07)

Месца нараджэння:

Лендпорт, Портсмут, Вялікабрытанія

Дата смерці:

9 чэрвеня 1870(1870-06-09) (58 гадоў)

Месца смерці:

Гейдсхіл, Кент, Вялікабрытанія

Род дзейнасці:

пісьменнік-раманіст

Кірунак:

рэалізм

Подпіс:

Подпіс

Чарльз Джон Хафам ДЫКЕНС (англ.: Charles John Huffam Dickens; 7 лютага 1812, Портсмут, Англія — 9 чэрвеня 1870, сядзіба Гэйдсгіл Плэйс, Кент) — славуты брытанскі раманіст, прадстаўнік рэалізму. Працаваў таксама журналістам газеты «Morning Chronicle», рэдактарам літаратурнага часопісу «Bentley's Miscellany».

На беларускую мову былі перакладзеныя тры творы Дыкенса: «Домбі і сын» (1937), «Вялікія чаканні» (1940)[1] і «Олівер Твіст» (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 7 лютага 1812 — у Лендпарту (Портсмут) у сям'і чыноўніка марскога ведамства нарадзіўся Чарльз Дыкенс
  • 1817 — сям'я Дыкенсаў пасяляецца ў Чатэме
  • 1823 — Чарлз прыязджае ў Лондан
  • 1824 — Дыкенс працуе на фабрыцы ваксы; яго бацька трапляе ў пазыкавую турму. Чарльз паступае ў «Акадэмію Велінгтан-Хаўс»
  • 1827 — работа клеркам у канторы страпчых
  • 1828 — Дыкенс працуе ў судзе; захапляецца тэатрам і аматарскімі спектаклямі
  • 18311835 — Дыкенс становіцца рэпарцёрам; пад псеўданімам Боз друкуе нарысы
  • 1836 — у лютым выходзяць Нарысы Боза; 31 сакавіка апублікаваны першы выпуск «Запісак Піквікскага клуба»
  • 1838 — Чарльз Дыкенс знаёміцца са станам школаў у Ёркшыры, пачынае публікаваць раман «Жыццё і прыгоды Нікаласа Ніклбі»
  • 1839 — завяршаюцца публікацыю «Олівера Твіста» і «Нікаласа Ніклбі»
  • 1840 — публікуецца раман «Лаўка старажытнасцяў» (скончаны ў студзені 1841 г.)
  • 1842 — у студзені Дыкенс адплывае ў Амерыку. Вяртаецца ў Англію ў чэрвені. У кастрычніку выходзяць «Амерыканскі нататкі».
  • 1843 — праца над раманам «Жыццё і прыгоды Марціна Чэзлвіта» (скончаны ў 1844 г.) Публікуе «Калядны харал у прозе»
  • 1844 — вандроўка па Італіі. Выходзіць апавяданне «Званы»
  • 1845 — вандроўка па Італіі, Швейцарыі, Бельгіі. Выходзіць «Цвыркун на печы»
  • 1846 — Дыкенс пачынае работу над раманам «Домбі і сын», першы выпуск якога выходзіць у кастрычніку
  • 1847 — пісьменнік у Парыжы. Сустрэча з Гансам Хрысціянам Андэрсанам у Лондане
  • 1848 — у красавіку завяршаецца публікацыя «Домбі і сына»
  • 1849 — у маі пачынаецца публікацыя «Дэвіда Коперфілда»
  • 1850 — Дыкенс пачынае выдаваць часопіс «Дамашняе чытанне». У снежні завяршае «Дэвіда Коперфілда»
  • 1852 — у сакавіку выходзіць першы выпуск раману «Халодны дом»
  • 1853 — завяршэнне «Халоднага дому» (верасень). Першы досвед публічных чытанняў. У Бірмінгеме Дыкенс чытае «Калядны харал у прозе»
  • 1854 — публікацыя рамана «Цяжкія часы» (з красавіка па жнівень)
  • 1855 — публічная прамова ў Асацыяцыі па правядзенню рэформы кіравання краінай (чэрвень). У снежні пачынаецца публікацыя «Крошкі Дорыт»
  • 1856 — Дыкенс пасяляецца ў набыты ім у Рочэстэры доме Гедсхіл-Плейс
  • 1857 — у чэрвені завяршаецца публікацыя «Крошкі Дорыт». У Гедсхіле гасцюе Андэрсан
  • 1858 — Дыкенс выступае з публічнымі чытаннямі ў гарадах Англіі, Шатландыі і Ірландыі
  • 1859 — пачынае выходзіць часопіс Дыкенса «Круглы год», дзе друкуецца яго раман «Аповесць аб двух гарадах»
  • 1860 — у снежні апублікаваны першы выпуск рамана «Вялікія надзеі»
  • 1861 — завяршаецца публікацыя «Вялікіх надзеяў». Публічные чытанні Дыкенса ў Лондане і іншых гарадах Англіі
  • 18621863 — чытанні працягваюцца. У студзені 1863 г. Дыкенс чытае ў Парыжы
  • 1864 — пачынаецца публікацыя рамана «Наш агульны сябар»
  • 1865 — у лістападзе раман «Наш агульны сябар» завершаны
  • 1866 — выступ з чытаннямі ў Англіі, Ірландыі, Шатландыі, а таксама ў Парыжы
  • 1867 — падарожжа ў Амерыку (лістапад)
  • 1868 — вяртанне ў Англію ў маі
  • 1869 — пачатак работы над «Таямніцай Эдвіна Друда»
  • 9 чэрвеня 1870 — смерць Чарльза Дыкенса

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дыкенс знайшоў сябе перша за ўсё як рэпартэр. Палітычнае жыццё, якое пашырылася, глыбокая цікавасць да дэбатаў, якія адбываліся ў парламенце, і да падзей, якімі гэтыя дэбаты суправаджаліся, павысілі цікавасць англійскай публікі да прэсы, колькасць і тыраж газетаў, патрэба ў газетных работніках. Як толькі Дыкенс выканаў на пробу некалькі рэпартэрскіх заданняў, ён адразу быў адзначаны і пачаў узнімацца, чым далей, тым болей здзіўляючы сваіх таварышаў рэпартэрскай іроніяй, жвавасцю выкладання, багаццем мовы. Дыкенс ліхаманкава ўхапіўся за газетную работу, і ўсё тое, што расквітнела ў ім яшчэ ў дзяцінстве і што атрымала своеасаблівы, крыху пакутлівы ўхіл у больш пазнейшую пору, вылівалася цяпер з-пад яго пяра, прычым ён цудоўна ўсведамляў не толькі, што ты самым ён даводзіць свае ідэі да ўсеагульнай увагі, але і тое, што робіць сваю кар'еру. Літаратура — вось што цяпер з'яўлялася цяпер яго лесвіцай, па якой ён узнімаецца на вяршыню грамадства, у той жа час здзяйсняючы добрую справу дзеля ўсяго чалавецтва, дзеля сваёй краіны і перш за ўсё дзеля ўсіх прыгнечаных.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя творы на беларускую перакладалі А. Ф. Брыль і іншыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Судленкова О. А., Кортес Л. П. 100 писателей Великобритании. — Мн.: Выш. шк., 1997. С. 76.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]