Чарлі Чаплін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чарлі Чаплін
англ.: Charles Spencer Chaplin
Charlie Chaplin.jpg
 
Імя пры нараджэнні: Чарльз Спенсер Чаплін
Дата нараджэння: 16 красавіка 1889 
Месца нараджэння: Лондан
Дата смерці: 25 снежня 1977
Месца смерці: Карсейр-сюр-Веве, Швейцарыя
Род дзейнасці: англійскі акцёр-комік, рэжысёр і прадзюсер

Чарльз Спенсер ЧАПЛІН, Чарлі ЧАПЛІН (англ.: Charles Spencer Chaplin; 16 красавіка 1889, Лондан — 25 снежня 1977, Карсейр-сюр-Веве, Швейцарыя), англійскі акцёр-комік, рэжысёр і прадзюсер. У 1975 узведзены ў рыцарскую годнасць.

Нарадзіўся ў сям’і артыстаў м’юзік-хола, дзяцінства Ч. Чапліна суправаджалі нястача і нягоды. У 10-гадовым узросце ён дэбютаваў на сцэне м’юзік-хола. У 1913, гастралюючы ў складзе пантамімічнай трупы па ЗША, быў заўважаны рэжысёрам М. Сенетам, які ўзяў яго для ўдзелу ў камедыях фірмы «Кістоўн». За першы год працы з «Кістоўн» Ч. Чаплін зняўся ў 35 фільмах, уключаючы дэбютную ігравую карціну «Перарваны раман Цілі» (Tillie’s Punctured Romance).

Калі Ч. Чаплін сышоў з «Кістоўн», ён эксперыментаваў з рознымі экраннымі амплуа. Герой, які стаў ягонай «візітнай карткай» упершыню з’явіўся ў фільме «Валацуга» (The Tramp, 1915). Некалькі дапрацаваны вобраз Валацугі быў скарыстаны і ў фільме «Малы» (The Kid, 1921) — гэта чалавек у цесным і адначасова мехаватым гарнітуры; шорхаючы як у качкі вывернутымі нагамі ў вялізных ботах, Ч. Чарлі нібы выконвае нейкае спартовае практыкаванне, а не проста рухаецца; сваім кійком ён валодае як з дырыжорскай палачкай; просты і разам з тым элегантны, няўдачлівы і высакародны, сарамлівы і грацыёзны, ён смешны і адначасова атрутна-кплівы.

Для гледачоў, асабліва ў эпоху Вялікай дэпрэсіі, ягоны Валацуга быў знакам фізічнай і духоўнай устойлівасці. У лепшых фільмах Ч. Чапліна, выпушчаных пад маркай «Юнайтэд артыстс» (кампаніі, створанай Ч. Чаплінам сумесна з Д. У. Грыфітам, Мэры Пікфард і Д. Фэрбенксам), гэты герой здымаўся два дзесяцігоддзя. У гэты перыяд на экран вышлі асноўныя чаплінскія шэдэўры, у т.л. «Залатая ліхаманка» (The Gold Rush, 1925) і «Цырк» (The Circus, 1928). У трох найболей папулярных фільмах Ч. Чапліна — «Агні вялікага горада» (City Lights, 1931), «Новыя часы» (Modern Times, 1936) і «Вялікі дыктатар» (The Great Dictator, 1941) — вытрымліваюцца законы пантамімы, і разам з тым сатырычны вобраз часам будуецца на прамым або контрапунктычным выкарыстанні гуку.

Змест наступных трох карцін (прыкметна меней папулярных, чым ранейшыя) носіць аўтабіяграфічны характар. «Мсье Верду» (Monsieur Verdoux, 1947) распавядае пра новага Сіняга Бараду; у «Агнях рампы» (Limelight, 1952) ідзе расповед пра згасаючую славу камедыянта, у «Каралю ў Нью-Йорку» (A King in New York, 1957) — пра праблемы, выкліканыя расследаваннем камісіі сенатара Маккарці. У 1952 Ч. Чапліну было адмоўлена ва ўездзе ў ЗША. З жонкай і дзецьмі ён жыве каля мястэчка Веве (Швейцарыя). Свой апошні (81-ы) фільм «Графіня з Ганконга» (The Countess from Hong Kong) Ч. Чаплін паставіў у 1967. Ва ўзросце 83 гадоў ён з трыумфам вярнуўся ў ЗША для атрымання спецыяльнай прэміі «Оскар» (1972).

[правіць] Літаратура

  • Кукаркин А., Чарли Чаплин. — М., 1988.|Садуль Ж., Чарли Чаплин. — М., 1981

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах