Чарнаватая блакітніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чарнаватая блакітніца
Glaucopsyche nausithous Schwaebisch Hall-Wackershofen 20080723 4.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phengaris nausithous Bergs., 1779

Сінонімы
  • Maculinea nausithous
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   203777
EOL   264440
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


Чарнаватая блакітніца, Блакітніца аркас (Phengaris nausithous ці Maculinea nausithous) — матыль сямейства блакітніц.

Размах крылаў 34-36 мм. Крылы самца зверху цёмныя з бліскучымі фіялетава-сінімі палямі ў цэнтры, шырокімі бурымі краямі, выгнутымі папярочнымі радкамі чорных плям. Крылы самкі зверху бурыя. Спод крылаў буравата-шэры з няроўным радам круглых чорных кропак на кожным крыле.

Пашырэнне: зона шыракалістых лясоў Еўропы, на ўсход да Саян; у Беларусі адзначалася на Палессі. Месцы пражывання: невялікія лугі і ўзлескі з зараснікамі крывасмоку.

Від аселы. За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у ліпені - пачатку жніўня. Зімуюць вусені. Кармавая расліна вусеняў - крывасмок. У сваім развіцці яны звязаны з мурашкамі роду Formica. Вусені старшага ўзросту жывуць у мурашніках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5