Чарнаклён
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Чарнаклён | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Acer tataricum L. |
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
ЧАРНАКЛЁН, клён татарскі (Acer tataricum), куст ці невялікае дрэва роду клён сямейства Сапіндавыя.
Вышыня расліны да 6-10 м. Лісце прадаўгавата-яйкападобнае. Кветкі зеленавата-белыя, у шчыткападобнай мяцёлцы, плод — ярка-чырвоная двухкрылка.
Марозаўстойлівая і ценевынослівая расліна.
«Астраўкі» дзікарослага чарнаклёну трапляюцца на поўдні Беларусі. Часам вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах і парках. Цвіце ў красавіку-маі.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.