Чарнакорань пурпуровы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнакорань пурпуровы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Podospermum purpureum

Сінонімы
Scorzonera purpurea

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  268099
EOL  6246251
IPNI  243361-1
TPL  gcc-89657

Чарнакорань пурпуровы (Podospermum purpureum) — від раслін роду Podospermum сямейства Астравыя (Asteraceae)[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя
Кветка

Шматгадовая травяністая расліна з простым або ў верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 15-45 (80) см і чорным вертыкальным маршчыністым сцеблакоранем (каўдэксам), каранёвая шыйка якога густа пакрыта шчацінкападобнымі валакністымі рэшткамі ліставых чаранкоў. Лісце вузкалінейнае, плоскае або жалобчата-трохграннае, голае або злёгку павуцініста апушанае. Язычковыя кветкі светла-пурпуровыя або фіялетава-ружовыя, з пахам ваніліну, сабраны ў невялікія кошыкі на канцах сцёблаў і галінак. Абгорткі чарапіцавыя, прадаўгавата-цыліндрычныя. Плод — сямянка з чубком. [3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя і Усходняя Еўропа, Міжземнамор’е, поўдзень Заходняй Сібіры, поўнач Сярэдняй Азіі. Рэліктавы лесастэпавы від, які знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных месцах пасялення за паўночнай мяжой арэала. Сустракаецца ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Гомельскім і Добрушскім раёнах[3].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Раней лічылася, што чарнакорань пурпуровы дапамагае пры ўкусе шалёнага сабакі[4].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы[3].

У Беларусі знаходзіцца пад аховай у Шабрынскім біялагічным заказніку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г КОЗЕЛЕЦ ПУРПУРОВЫЙ Архівавана 18 снежня 2016. (руск.)
  4. Батанічны слоўнік Аненкава