Чарналобы грычун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чарналобы грычун
Lanîûs mînor.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lanius minor Gmelin, 1788

Арэал
выява

  Гнездавы арэал

  Месцы зімоўкі

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   560728
NCBI   466048
EOL   1050928

Чарналобы грычун, чарналобы саракуш (Lanius minor) — дробная птушка сямейства саракушавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 19-22 см, размах крылаў 32-35 см, маса 47-53 г. Спінны бок шэры, брушны — белы з ружова-палевым адценнем, крылы чорныя з белым «люстэрачкам», лоб і пярэдняя частка цемені чорныя. Маладыя шэрыя, крыху жаўтаватыя, без чорнага лба, але з чорнай паласой праз вока, як у вялiкага грычуна, са светлымi палосамi на спiне. Спеў — цiхае, меладычнае шчабятанне з мноствам iмiтацый.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал ахоплівае поўдзень Еўропы і Заходняй Сібіры, даходзіць на ўсход да захаду Алтая і Казахстана, на поўначы да Латвіі, Маскоўскай вобласці, Башкірыі. У Беларусі рэгулярна трапляўся на поўдні, на астатняй яе частцы — крайне спарадычна.

Месцы пражывання — прыдарожныя насаджэнні, палі, лугі, пусткі з групамі ці адзінкавымі дрэвамі, рэдкалессі і ўзлескі, ускраіны населеных пунктаў, лесанасаджэнні, пакінутыя землі з садамі, алеямі і асобнымі пабудовамі.

Пералёты від. Месцы зiмовак — Трапiчная i Паўднёвая Афрыка ад поўдня Анголы i Намiбii да Мазамбіка.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Манагам. Гняздуецца адзіночнымі парамі. Гнёзды робіць у густых кронах лісцевых, радзей хвойных дрэў на вышыні ад 3 да 10 м. Гняздо даволі масіўнае, у яго сценкі заўсёды ўплятае зялёныя суквецці араматычных траў. Адкладка яек у канцы траўня-чэрвені. У кладцы 4-6 яек памерамі 24,8 x 18,1 мм. Наседжванне працягваецца 15-16 сутак. Пералётны від. Корміцца насякомымі, пераважна жукамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 


  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5