З пляцоўкі Вікіпедыя.
Чарнушка (Nigella) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.
Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор'і і Пярэдняй Азіі. На Беларусі зрэдку трапляецца чарнушка палявая — заносны від; як дэкаратыўная расліна кулыывуецца чарнушка дамаская, як прыпраўная — чарнушка пасяўная.
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Сцябло простае або галінастае. Лісце вузкае, перыста- ці пальчата-рассечанае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці блакітныя. Плод — шматлістоўка.
Вострапрыпраўныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі