Чарнігаўскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Чарнігаўскае княства — у XI ст. адна з найбольш буйных і моцных зямель Русі, у XII-XIV ст. галоўны ўдзел Чарнігаўскай зямлі. Сталіца — Чарнігаў.

Значныя гарады: Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Бранск, Пуціўль, Курск, Любеч, Глухаў, Слуцк, Клецк, Чачэрск і Гомель.

Як асобная адміністрацыйная адзінка, Чарнігаўская зямля вылучылася ўжо ў X ст., але кіравалася кіеўскімі ваяводамі. Утварылася на землях севяранскага засялення (пераважна), на левым беразе Дняпра у басейне рэк Дзясна і Сейм, пазней пашырылася на землі радзімічаў, вяцічаў і дрыгавічоў. У 1024—1036, пасля падзелу Русі паміж Яраславам і Мсціславам Уладзіміравічамі, ператворана ў асобны ўдзел, які ўключаў усю левабярэжную Русь, акрамя Пераяслаўля, у т.л. Мурамска-Разанскую зямлю, Смаленск і Тмутаракань. У 1036—1054 ў валоданні Яраслава, пасля яго смерці перайшло ва ўдзел да яго сына Святаслава, хоць і ў значна паменшаным памеры. Пасля смерці Святаслава некаторы час была ў валоданні розных князёў, у т.л. Уладзіміра Манамаха.

Пастановай Любецкага з'езду (1097) перайшла ў валоданне сыноў Святаслава — Алега і Даніла, далей была ў валаданні іх нашчадкаў — Ольгавічаў. З гэтага ж часу пачынаецца драбленне Чарнігаўскай зямлі на ўдзелы. Напачатку выдзяліліся ўласна Чарнігаўскае княства як галоўны ўдзел і Ноўгарад-Северскае і Мурамска-Разанскае княствы, якія ў сваю чаргу драбіліся далей.

У 13451346 вялікі князь літоўскі Альгерд далучыў Чарнігаўскае княства і іншыя ўдзелы Чарнігаўскай зямлі да ВКЛ, пасадзіў у розных удзелах сваіх сыноў ці іншых асоб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kuczyński S.М. Ziemie Czernihowsko-Siewierskie pod rzadami Litwy. Warsz., 1936;
  • Зайцев А. К. Черниговское княжество // Древнерусские княжества X—XIII вв. М., 1975.