Чарніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чарніцы
Blåbær 2.jpg
Ягады чарніц
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vaccinium myrtillus L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   23605
NCBI   180763
EOL   583633
IPNI   30006039-2
TPL   tro-12300055

Чарні́цы[3] (Vaccínium myrtíllus) — від шматгадовых нізкарослых кусцікаў з рода Vaccinium сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Ягады ядомыя. Ягады і лісце выкарыстоўваюцца ў лекавых мэтах. Часам чарніцы таксама вырошчваюць у дэкаратыўных мэтах на альпійскіх горках.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая назва роду паходзіць ад лацінскага слова vacca- «карова», па прыдатнасці лісця некаторых відаў на корм жывёле.

Відавая назва myrtillus уяўляе памяншальнае ад myrtus — «мірт», па падабенстве расліны з маленькім міртам.

Беларуская назва «чарніцы» паходзіць ад колеру ягад і таго, што яны чарняць рукі і рот.

Цікава, што назва роду кактусаў Myrtillocactus утворана ад назвы чарніц (Vaccinium myrtillus) і тлумачыцца вонкавым падабенствам пладоў гэтых кактусаў і чарніц[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Illustration Vaccinium myrrtillus0.jpg
Чарніцы. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Чарніцы — кусцік вышынёй 10-50 см. На поўначы, у зоне тундры, — некалькі сантыметраў[5]. Галіны адыходзяць ад галоўнага стволіка пад вострымі кутамі.

Лісце чарговае, тонкае, голае, дробна-гародчата-пільчатае, яйкападобнае, скурыстае, на зіму ападае[3][6]. Дажджавая вада па жалабках лісця і хвосціках адводзіцца да галін з глыбокімі баразёнкамі, па якіх і скочваецца да корня.

Сцябло зялёнае, рабрыстае[6].

Расліна мае доўгае паўзучае карэнішча[3], якое дае вялікую колькасць пабегаў.

Цвіце ў маі-пачатку чэрвеня[3]. Кветкі зелянява-белыя ці ружовыя, правільныя, сядзяць па адной, рэдка па дзве, у пазухах[3][6]. Венчык мае пяць зубчыкаў. Адгіб чашачкі непадзельны. Тычачак дзесяць. Песцік — адзін. Завязь ніжняя. Кветка нахілена ўніз, і гэта абараняе пылок ад волкасці. Галоўнымі апыляльнікамі кветак з'яўляюцца хатнія пчолы і чмялі.

Збор чарніц у Францыі

Формула кветкі: Male and female sign.svg\mathrm{\ast \; Ca_{(5)}\; Co_{(5)} \;  A_{5+5} \;  G_{(\overline5)}}[7].

Плады шарападобныя, сінявата-чорныя з-за васкавога шызаватага налёту[3][5][6] або проста чорныя. Васкавы налёт лёгка выдаляецца, і тады ягада цалкам адпавядае сваёй назве[8]. Ягады становяцца спелымі ў ліпені-жніўні[3].

Нутро мяккае, чырвона-фіялетавае ці пурпурнае[3], семачак можа быць да 40, але сярэдняя колькасць звычайна напалову менш.

Плод ядуць лясныя птушкі, (звычайна вялікімі галубамі (Columba palumbus)) якія далёка разносяць іх семачкі, якія не пераварваюцца ў страўніку.

Чарніцы ўтвараюць мікарызны мутуалістычны сімбіёз з грыбамі. Расліна забяспечвае пажыўныя рэчывы з глебы і забяспечвае грыбы цукрамі і вугляводамі. Гэта робіцца з дапамогай мікарызы: шматлікіх грыбковых нітак (гіфаў), якія падлучаныя да каранёў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Кветка
Кветка

Расце вялікімі зараснікамі ў хвойніках, ельніку і ялова-шыракалістых лясах у супольнасці з грушанкамі (Pyrola), брусніцамі (Vaccinium vitis-idaea), суніцамі (Fragaria), малініяй (Molinia), і папараццю-арляком (Pteridium)[3][6]. Аддае перавагу кіслым глебам, гумінавым і не занадта сухім.

Сустракаецца ў еўрапейскай частцы Расіі, Украіне, у Крыме, у Заходняй і Усходняй Сібіры, зрэдку на Каўказе[3][6]. Сустракаецца на Палярным Урале і ў Краснаярскім краі (у бярэзніках), Арктыцы (у сухой хмызняковай тундры), на паўвостраве Канін(руск.) бел. і ў Прыобскай тундры (у зарасніках Alnus viridi). На Далёкім Усходзе сустракаецца рэдка[6].

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца часта і паўсюдна[3].

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Зялёныя пабегі чарніц у зімовы час з'яўляюцца важнай крыніцай ежы для капытных, пладамі ласуюцца птушкі і лісы.

Для вусеняў многіх матылёў чарніцы з'яўляюцца харчовай раслінай, напрыклад, для знікаючага віда Phyllodesma ilicifolia, рэдкага віда мядзведзіца-гаспадыня (Pericallia matronula), таксама відаў Lithomoia solidaginis, Venusia cambrica і Micropterix aureatella.

У раёнах абітання пясца і лісіц, інвазіраваных Echinococcus multilocularis, Alveococcus multilocularis, можна заразіцца гэтымі паразітамі пасля паглынання нямытых ягад[9][10].

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Харчовая каштоўнасць 100 г чарніц[11]
Калорыі 176 кДж (42 ккал)
Вада 84,8 г
Бялок 0,6 г
Вугляводы 7,4 г
Харчовыя валокны 4,9 г
Тлушчы 0,6 г
тлустыя кіслоты 0,4 г
Вітаміны і мінералы
Вітамін A 6,0 мкг
Вітамін B1 0,0 мг
Вітамін B2 0,0 мг
Вітамінn B6 0,1 мг
Вітамін B9 3,0 мкг
Вітамін C 30,0 мг
Вітамін E 1,9 мг
Кальцый 13,0 мг
Жалеза 0,7 мг
Магній 2,0 мг
Натрый 1,0 мг
Фосфар 13,0 мг
Калій 73,0 мг
Цынк 0,1 мг

Ягады ўтрымліваюць кандэнсаваныя дубільныя рэчывы (да 12 %), трысняговы цукар (каля 7 %), цытрынавую і яблычную кіслоты (7 %), шмат пектынавых і фарбавальных рэчываў, антацыяны[3][6]. У ягадах чарніц мала фруктовых кіслот. Але ў іх шмат A- і В-вітамінаў, марганца, валокнаў і флаваноідаў. Ягады — добрая крыніца вітаміна C, магнія і кальцыя[12]. Таксама плады ўтрымліваюць рэсвератрол(руск.) бел. — прыродны фітааляксін, вылучаемы некаторымі раслінамі ў якасці ахоўнай рэакцыі супраць паразітаў, такіх як бактэрыі ці грыбы

Лісце чарніц, якое збіраюць у ліпені — жніўні, утрымоўваюць гліказіды неамірцілін, мірцілін і арбуцін, флаваноіды, арганічныя кіслоты, вітамін C, дубільныя (18-20 %) і іншыя рэчывы[3].

Збор і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Культывіраванне чарніц у правінцыі Нью-Брансуік (Канада)

Збіраюць плады цалкам спелыя, зрываючы іх рукамі ці счэсваючы спецыяльным металічным грэбнем-гарлачом(ням.) бел.. У апошнім выпадку ягады заўсёды маюць прымешак лісця, якое потым выдзьмухваецца.

Сушаць ягады ў печках альбо на сонцы, пакуль яны не перастануць збірацца ў камякі пры сціску. Добра высушаныя ягады не пэцкаюць рук.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ягады чарніц ужываюцца ў ежу і для падрыхтоўкі наліўкі, кісялёў, варэння, чарнічных пірагоў(англ.) бел., булак. Захоўваюць таксама ў замарожаным выглядзе. У многіх месцах збор ягад прыносіць насельніцтву значны заробак.

Добрая меданосная расліна, дае шмат нектара. Духмяны мёд светлы, злёгку чырванаваты[13].

Фарбавальнае рэчыва чарніц з'яўляецца РН-індыкатарам і пры зніжэнні кіслотнасці змяняе колер на сіні. Адвары чарніц фіялетава-чырвонага колеру, ад дадання кіслаты афарбоўка становіцца больш чырвонай, а ад шчолачы адвар прымае аліўкава-зялёны колер[3].

Чарніцы выкарыстоўваюць як фіялетавы раслінны фарбавальнік, напрыклад, для кляймення мяса, падкрашвання вінаў і безалкагольных напояў[6]. Паводле Плінія, чарнічным фарбавальнікам карысталіся для фарбавання адзення рабоў[14].

Медыцынскае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прынята лічыць, што суп або кісель з сушаных ягад дапамагае ад дыярэі ў дзяцей[3]. Свежая ягада лічыцца карыснай пры лячэнні цынгі. Чарніцы з'яўляюцца крыніцай антыаксідантаў, якія маюць станоўчы эфект у дачыненні да раку[15].

У медыцыне выкарыстоўваюцца як ягады (Fructus Myrtilli), так і лісце (Folium Myrtilli) чарніц. Яны ўжываюцца ў асноўным пры хваробах вачэй, страўнікава-кішачнага гасцінца, цукровага дыябету і ў геранталогіі, а таксама мясцова пры лячэнні апёкаў і язваў, стаматытаў і гінгівітаў[3].

Лісце і пабегі ўжываюць пры пачатковых формах дыябету, бо ў іх змяшчаецца гліказід неамірцілін валодае здольнасцю паніжаць утрыманне цукру ў крыві, але доўгае прымяненне гэтага сродку не рэкамендуецца[3][16][17].

Недахоп чарніц — пры ўжыванні ў вялікіх колькасцях яна выклікае запоры[18]. Пасля ўжывання вялікай колькасці чарніц стул становіцца цёмнага колеру.

Новыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванне на мышах, праведзенае ў Цэнтры дзіцячага харчавання штата Арканзас у ЗША паказала, што чарніцы спрыяюць засваенню кальцыя, фарміраванню здаровага касцянога шкілета і прафілактыцы астэапарозу, а таксама змагаюцца з атэрасклерозам[19][20][21][22][23][24].

Як сцвярджаюць навукоўцы з Акадэмічнага цэнтра здароўя пры Універсітэце Цынцынаці(англ.) бел., штодзённае ўжыванне свежага соку дзікарослай чарніцы паляпшае памяць і запавольвае зніжэнне кагнітыўных функцый у хворых дэменцыяй[25][26].

Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта штата Агая(руск.) бел. ўсталявалі, што пігменты антацыяніны, якія адказваюць за афарбоўку чарніц, здольныя запаволіць хуткасць развіцця рака тоўстай кішкі(руск.) бел.. Пасля эксперыментаў на мышах хворых на рак тоўстай кішкі аказалася, што даданне ў ежу грызуноў экстракта антацыяніна, атрыманага з ароніі чарнаплоднай (Aronia melanocarpa) або чарніц, памяншала сімптомы развіцця ракавай пухліны на 60 — 70 працэнтаў[27][28][29][30].

Паводле іншых дадзеных, ужыванне ў ежу садавіны і ягад фіялетавага колеру, такіх як чарніцы, можа дапамагчы прадухіліць хваробу Альцгеймера, рассеяны склероз і хваробу Паркінсана, таму што гэтыя прадукты прыбіраюць шкодныя злучэнні жалеза[26], мяркуюць аўтары новага даследавання групы вучоных пад кіраўніцтвам прафесара Дугласа Келі з універсітэта Манчэстэра(руск.) бел.[27][31][32][33].

Ужыванне пры хваробах вачэй[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што чарніцы паляпшаюць змрочны зрок. Па некаторых дадзеных, лётчыкі брытанскіх ваенна-паветраных сіл, якія ўдзельнічалі ў начных вылетах падчас Другой сусветнай вайны, спецыяльна елі чарнічны джэм. Даследаванне, праведзенае на флоце ЗША ў 2000 годзе, не выявіла дзеяння чарніц на змрочны зрок[34][35].

Лабараторныя доследы паказалі, што ўжыванне чарніц можа прадухіліць ці лячыць захворванні вачэй, напрыклад, адслаенне сятчаткі[36], але прымяненне гэтага ў тэрапіі не даследавана клінічна.

Цёмна-сінія ягады чарніц утрымліваюць значныя колькасці фарбавальніка антацыяна. Ужыванне яго ў досведах паказала памяншэнне рызык шматлікіх захворванняў[37]: сэрца, кравяноснай сістэмы[38], вачэй[39] і рака[40][41].

Акрамя антацыянаў, у чарніцах утрымліваюцца пратаантацыяніды, флаваноіды і таніны, якія дзейнічаюць як антыаксіданты[42], якія памяншаюць запалення.

У афтальмалогіі, як правіла, выкарыстоўваецца экстракт чарніцы.

Пры лячэнні кан'юктывітаў чарніцы прымяняюцца комплексна з Euphrasia і рамонкам (Matricaria) (часам таксама выкарыстоўваюць абляпіху (Hippophaë) і фенхель (Foeniculum)).

Чарніцы з белымі пладамі[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальным парку Таскана-Эміліянскія Апеніны(італ.) бел., недалёка ад перавала Чэрэта(італ.) бел., была знойдзена папуляцыя чарніц з белымі пладамі: ягады амаль цалкам пазбаўленыя пігмента (антацыяна) і таму здаюцца белымі. Прычыны гэтай з'явы можа быць з-за хваробы або генетычных парушэнняў.

Чарніцы ў гісторыі і культуры[правіць | правіць зыходнік]

Фестывалі чарніц[правіць | правіць зыходнік]

  • У Полацку ў 2011 годзе праводзіўся фестываль са спаборніцтвам па ручному збору чарніц на хуткасць. Сорак каманд, па чатыры чалавекі ў кожнай, дзве гадзіны збіралі чарніцы ў лесе каля возера Глыбокае[43].
  • У вёсцы Гуклівы Валавецкага раёна Закарпацкай вобласці (Украіна) усталяваны помнік чарніцам і праводзяць фестываль, прысвечаны гэтым ягадам[44].
  • У г. Краснавішэрск Пермскага края ладзяць «Свята чарніц і чарнічнага пірага»[45][46].
  • Эгезін(руск.) бел. у Германіі называюць «чарнічным горадам». З 2002 года ў цэнтры стаіць помнік чарніцам, там праводзіцца традыцыйны чарнічны фестываль у сярэдзіне ліпеня, дзе пануюць выявы, тэкстыль, кераміка, тачэнне з матывамі чарніц і частуюць чарнічным джэмам. Таксама там штогод карануецца каралева чарніц[47].
  • Бельгійскі горад Уельсальм(руск.) бел. таксама прэтэндуе на званне «сталіцы чарніц» з-за багацця чарніц у ваколіцы і чарнічнага фестываля, які праводзіцца ў горадзе з 1952 года[48].
  • У Чэшскіх Бараванах(чэшск.) бел. праводзіцца конкурс па хуткаснаму паяданню булак і кнедлікаў(руск.) бел. з чарніц[49][50].

Чарніцы ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Помнік чарніцам у с. Гуклівы Валавецкага раёна Закарпацкай вобласці (Украіна)

Чарніцы прысутнічаюць на карцінах В. І. Назінай(руск.) бел., Ч. Курана(англ.) бел. і іншых. Таксама чарніцы натхнялі стваральнікаў фарфору[51], ювелірных вырабаў[52][53][54][55] і г. д.

Чарніцы ў філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе ў СССР была выпушчаная паштовая марка з выявай чарніц (ЦФА № 3133). Паштовыя маркі прысвечаныя чарніцам у розныя гады таксама былі выпушчаны ў Польшчы[56], Андоры[57], Латвіі, Беларусі і Фінляндыі[58].

Чарніцы ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Чарніцам прысвяцілі вершы Саша Чорны(руск.) бел.[59], Яўген Хвалей[60] і іншыя[61]. Сяргей Чыгрын даў версію паходжання чарніц у сваёй казцы «Легенда пра чарніцы»[62].

Пімен Панчанка пісаў пра Беларусь[63][64]:

" Там чарнiчныя ўсе ночы,

Сунiчныя ранкi,
Там народ найболей любiць
вершы Янкі

"

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  4. Удалова Р. А., Вьюгина Н. В мире кактусов / Отв. ред. С. Г. Сааков — 2-е изд. — М.: Наука, 1983. — С. 98. — 144 с. — (Научно-популярная серия). — 250 000 экз.
  5. 5,0 5,1 Gunnevi Bonekamp, s. 78
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 6,7 6,8 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. Мн., «Ураджай», 1975, стр. 200
  7. Сербин А. Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 150. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
  8. Honkavaara, Johanna: «Ultraviolet cues in fruit-frugivore interactions», sivu 22. Jyväskylä: University of Jyväskylä, 2002
  9. Эхинококкозы (руск.) 
  10. Альвеококкоз собак (руск.) 
  11. Deutsche Gesellschaft für Ernährung e. V. — DGE
  12. Mustikan ravintoarvot Terveyden ja hyvinvoinnin laitos.
  13. Абрикосов Х. Н. и др. Черника // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 397.
  14. Plinius: Naturalis historia. Bd 16. Artemis & Winkler, München 1991, 31, 77. ISBN 3-7608-1596-0
  15. Roy S, Khanna S, Alessio HM, Vider J, Bagchi D, Bagchi M, Sen CK. Anti-angiogenic property of edible berries. Free Radic Res. 2002 Sep;36(9):1023-31.Abstract. (англ.) 
  16. Черника обыкновенная Медицинские известия — новостной медицинский журнал Киева (руск.) 
  17. Голубика и черника улучшают использование организмом инсулина (руск.) 
  18. С. Я. Соколов, И. П. Замотаев. Глава 7. Лекарственные растения, обладающие послабляющими и закрепляющими свойствами // Справочник по лекарственным растениям — 1991. — 414 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-615-00780-X, ББК 53.52.
  19. Blueberries Help Lab Rats Build Strong Bones (англ.) 
  20. Черника ўкрепляет кости (руск.) 
  21. Dietary Blueberries Attenuate Atherosclerosis in Apolipoprotein E-Deficient Mice by Upregulating Antioxidant Enzyme Expression (англ.) 
  22. Eating Well: Blueberries (англ.) 
  23. New Important Superpowers Of Blueberries (англ.) 
  24. Eating blueberries helps build strong bones, suggests study (англ.) 
  25. Сок черники улучшает память (руск.) 
  26. 26,0 26,1 Blueberries & Pomegranates & Alzheimer's (англ.) 
  27. 27,0 27,1 Полезно ли есть овощи и фрукты фиолетового цвета? (руск.) 
  28. Blueberries Contain Chemical That May Help Prevent Colon Cancer (англ.) 
  29. Eating blueberries slashes colon cancer risk by 57 percent, animal study finds (англ.) 
  30. Blueberries and Colon Cancer (англ.) 
  31. Чем полезны продукты фиолетового цвета (руск.) 
  32. Blueberries May Prevent Many Nerve Diseases (англ.) 
  33. Neutralize Toxins with Purple Colored Fruits (англ.) 
  34. Muth ER, Laurent JM, Jasper P. The effect of bilberry nutritional supplementation on night visual acuity and contrast sensitivity. Altern Med Rev. 2000 Apr; 5(2):164—173. Abstract.
  35. Bilberry Bombs, WebMD, October 2000.
  36. Fursova AZh, Gesarevich OG, Gonchar AM, Trofimova NA, Kolosova NG. Dietary supplementation with bilberry extract prevents macular degeneration and cataracts in senesce-accelerated OXYS rats. Adv Gerontol. 2005; 16:76—79. (Article in Russian). Abstract.
  37. Gross PM. Scientists zero in on health benefits of berry pigments, Natural Products Information Center, July 2007.
  38. Bell DR, Gochenaur K. Direct vasoactive and vasoprotective properties of anthocyanin-rich extracts. J Appl Physiol. 2006 Apr;100(4):1164—1170. Abstract.
  39. Chung HK, Choi SM, Ahn BO, Kwak HH, Kim JH, Kim WB. Efficacy of troxerutin on streptozotocin-induced rat model in the early stage of diabetic retinopathy. Arzneimittelforschung. 2005; 55(10):573—580. Abstract.
  40. Roy S, Khanna S, Alessio HM, Vider J, Bagchi D, Bagchi M, Sen CK. Anti-angiogenic property of edible berries. Free Radic Res. 2002 Sep; 36(9):1023—1031.Abstract.
  41. Boivin D, Blanchette M, Barrette S, Moghrabi A, Beliveau R. Inhibition of cancer cell proliferation and suppression of TNF-induced activation of NFkappaB by edible berry juice. Anticancer Res. 2007 Mar; 27(2):937—948.
  42. Srivastava A, Akoh CC, Fischer J, Krewer G. Effect of anthocyanin fractions from selected cultivars of Georgia-grown blueberries on apoptosis and phase II enzymes. J Agric Food Chem. 2007 Apr 18; 55(8):3180—3185.
  43. Сбор черники на скорость (руск.) 
  44. 8 августа в селе Гуклывый в Воловецком районе открыли памятник яфине (чернике) (руск.) 
  45. Праздник черники и черничного пирога (руск.) 
  46. Фестиваль «Черники и черничного пирога» (руск.) 
  47. Blaubeerstadt Eggesin (ням.) 
  48. Fête de la Myrtille (фр.) 
  49. В Чехии пройдет конкурс на самое быстрое поедание черники (руск.) 
  50. Borůvkobraní (чэшск.) 
  51. Коллекционные тарелки «Шуман»
  52. Завушніцы-чарніцы
  53. Бусины — черника (руск.) 
  54. Комплект «Черника»
  55. Ягодное стимпанк украшение
  56. Паштовая марка Польшчы
  57. Паштовая марка Польшчы
  58. Паштовая марка Фінляндыі
  59. Черника (руск.) 
  60. Чарніцы
  61. Чарніцы з Панямоння
  62. Сяргей ЧЫГРЫН: Легенда пра чарніцы
  63. Куст
  64. Край паэтаў
  65. Энциклопедия суеверий: Пер. с англ. Д. Гайдука / Сост. Э. Рэдфорд и др. — М.: Астрель: МИФ: АСТ, 2001. — С. 476. — («AD MARGINEM»). — ISBN 5-17-008097-2. ISBN 5-271-02112-2, ISBN 5-87214-068-1
  66. Plantlife website County Flowers page
  67. Значение цветов (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кожевников Ю. П. Семейство вересковые (Ericaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. — С. 88—95.
  • Нейштадт M. И. Определитель растений средней полосы Европейской части России. — М.: Учпедгиз, 1948.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1010. Vaccinium myrtillus L. — Черника // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 24. — ISBN 5-87317-163-7.
  • Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161—163. — 340 с. — 55 000 ас.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]