Чаромха звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чаромха звычайная

Агульны выгляд дарослай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus padus L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24798
NCBI  97307
EOL  11164883
GRIN  t:30057
IPNI  730076
TPL  rjp-45

Чаромха звычайная[4] (Prúnus pádus) — від невысокіх дрэў (зрэдку хмызнякоў) з роду Сліва сямейства Ружавыя (Rosaceae)[5].

Расце ў лясах і хмызняковых зарасніках па ўсёй Расіі да Белага мора, у Заходняй Еўропе, у Азіі. Культывуецца як дэкаратыўная расліна.

Раней адносілася да падроду Чаромха (Padus) роду Сліва. Згодна сайту GRIN, адносіцца да секцыі Laurocerasus падроду Вішня (Cerasus). Згодна сайту The Plant List, з’яўляецца сінонімам Padus avium var. avium[6].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Чаромха звычайная, чаромха, чарэмшына, чарэмшыца[7], калакалуша[8][9], чаромуха[10], какалуша[3], цярэмха[11][12][13], калакалуга, чарумух[14], чарэмха, калакалуха[15].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Дрэўца, дрэва або буйны куст вышынёй 0,6-10 м[4][5], крона падоўжаная, густая. Кара матавая, чорна-шэрая, з белаватымі чачавічкамі[4][5]. Маладыя галіны аліўкавыя або вішнёва-чырвоныя.

Лісце простае, чарговае, яйкападобна-ланцэтнае або даўгавата-эліптычнае, даўжынёй 3-10 (радзей 15) см, голае, тонкае, на кароткіх хвосціках, завостранае, па краі вострапільчатае[4], унізе шызае[5]; прылісткі шылападобныя, рана ападаюць; хвосцікі даўжынёй 1-1,5 см, наверсе ля аснавання ліставой пласцінкі дзве залозкі.

Дыяграма кветкі

Кветкі белыя (радзей ружаватыя), сабраны ў доўгія густыя панікшыя гронкі даўжынёй 8-12 см, з моцным водарам, на кветаножках[5]. Чашалісцікаў і пялёсткаў па 5, тычынак 20, пылавікі  (руск.)жоўтыя, песцік адзін[4].

Плод — шарападобная чорная касцянка дыяметрам 8-10 мм, салодкая, моцна звязальная[5]. Костачка круглява-яйкападобная, пакрыта зморшчынамі[4][5].

Цвіце ў маі — чэрвені. Плады спеюць у ліпені — жніўні[4].


Меданосная пчала (Apis mellifera) на кветках чаромхі звычайнай

Размнажаецца вегетатыўна (тронкамі, каранёвымі параснікамі), радзей насеннем.

Багата квітнее штогод, аднак плоданасіць не кожны год, паколькі кветкі пашкоджваюцца позднявеснавымі замаразкамі, а самі дрэвы падвяргаюцца нападу шматлікіх шкоднікаў.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Натуральны арэал — Паўночная Афрыка (Марока), Паўднёвая, Цэнтральная, Заходняя, Паўночная і Усходняя Еўропа, Малая, Цэнтральная і Усходняя Азія (у тым ліку многія правінцыі Кітая), Закаўказзе.

У Расіі звычайная ў Еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі сустракаецца па ўсёй краіне[4][5].

Занесена і натуралізаваная паўсюль у свеце ў зоне ўмеранага клімату.

Аддае перавагу вільготным, багатым глебам з блізкім заляганнем грунтавых вод. Расце пераважна па берагах рэк, у прырэчных лясах (урэмія) і хмызняковых зарасніках, па лясных узлесках, на пясках, па лясных прагалах, часта з вольхай, рабінай, крушынай[4][5].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Чаромха звычайная ўваходзіць у падрод Вішня (Cerasus) род Сліва (Prunus) падсямейства Spiraeoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales)[16].


  яшчэ 25 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 100—250 відаў
(згодна Сістэме APG II)
       
  парадак Ружакветныя     род Сліва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ружавыя     від Чаромха звычайная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ ад 7 да 40 родаў
(згодна
Сістэме APG II)
 
     

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

У межах віду вылучаюць шэраг разнавіднасцяў:[17]

  • Prunus padus var. commutata Dippel
  • Prunus padus var. glauca Nakai
  • Prunus padus var. laxa Rehder
  • Prunus padus var. padus
  • Prunus padus var. pubescens Regel & Tiling
  • Prunus padus var. seoulensis (H.Lév.) Nakai
Злева направа.
Кветкі. Пупышкі. Восеньская афарбоўка лісця. Плады. Папярочны спіл драўніны.

Раслінная сыравіна[правіць | правіць зыходнік]

Нарыхтоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Для лячэбных мэтаў збіраюць спелыя плады (лац.: Fructus Padi), кару, лісце і кветкі. Плады нарыхтоўваюць па меры паспявання з ліпеня па верасень; кветкі ў маі; кару ранняй вясной.

Гронкі з пладамі зразаюць ў сухое, яснае надвор’е, рассыпаюць тонкім пластом, сушаць на паветры ці ў печах, сушылках, духоўках пры тэмпературы 40-60 °C[5]. Затым аддзяляюць ад сцяблінак, пладаножак, падгарэлых пладоў, старонніх прымешак. Высушаныя ягады чорныя ці матавыя, круглява-падоўжаныя, маршчыністыя, без паху, кіславата-салодкага смаку.

Кару сушаць на адкрытым паветры, у печах, сушылках, духоўках пры тэмпературы 40 °C. Кветкі сушаць на паветры ў цені.

Захоўваюць у скрынках або мяшках, у сухім памяшканні, якое добра ветрыцца. Тэрмін захоўвання пладоў — 3-5 гадоў, кветак — 1 год, кары — 5 гадоў.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У пладах, кары і лісці знойдзеныя дубільныя рэчывы (у кары іх 2-3 %, мякаці — да 15 %). Знойдзена таксама свабодная сінільная кіслата — у кары 0,09 %, у лісці — 0,05 %. У склад пладоў уваходзяць таксама арганічныя кіслоты (яблычная і лімонная), вітаміны — аскарбінавая кіслата, рутын  (руск.), антацыяны, флаваноіды  (руск.) (да 20 %), да 5 % цукроў, эфірны алей. У ядрах костачак выяўленыя тлусты алей і гліказіды — амігдалін  (руск.), прулаўразін, пруназін  (руск.). У лісці назапашваецца да 0,28 % аскарбінавай кіслаты, эфірны алей. Плады, кветкі, кара, пупышкі і асабліва лісце ўтрымліваюць бензойныя альдэгіды, што абумоўлівае іх фітанцыдныя ўласцівасці.

Амігдалин пры энзіматычным расшчапленні дае бензойныя альдэгіды  (руск.), сінільную кіслату і глюкозу. У кары і лісці знаходзіцца свабодная сінільная кіслата. Найбольшае ўтрыманне амігдаліна выяўлена ў кары (2 %) і насенні (1,5 %).

Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Спелыя плады аказваюць замацавальнае, звязальнае, бактэрыцыднае, вітамінавае, агульнаўмацавальнае, супрацьзапаленчае дзеянне, нармалізуюць функцыю кішэчніка, страўніка[4]. Антацыяны з Р-вітамінавай актыўнасцю аказваюць капіляраўмацавальнае дзеянне.

Кара валодае патагонным, гарачкапаніжальным, мачагонным дзеяннем.

Лісце валодае замацавальнымі, вітаміннымі ўласцівасцямі.

Кветкі выкарыстоўваюць як супрацьзапаленчы, раназажыўляльны, фітанцыдны сродак.

Эфірны алей, які змяшчаецца ў лісці, у мінулым ўжывалі для отдушкі парфумерных вырабаў. Часам у лікёра-гарэлачнай прамысловасці для горкіх настоек выкарыстоўвалі плады, значна радзей — кветкі.

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

К. Пятроў-Водкін, Чаромуха ў шклянцы (1932, Дзяржаўны Рускі Музей)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плады чаромхі выкарыстоўваліся чалавекам каменнага веку, пра што сведчаць вынікі археалагічных раскопак.

Плады гэтага дрэва рэдка выкарыстоўваюцца ў Заходняй Еўропе, але чым далей на ўсход, тым больш іх ужыванне. Герадот пісаў дзве з паловай тысячы гадоў таму, што дзіўная раса лысых ад нараджэння мужчын і жанчын, якія жывуць, верагодна, у перадгор’ях Уралу, збіраюць плады памерам з фасолю з дрэва, званага «пантыйскім», каб зрабіць чорны сок, а з рэшткаў садавіны робяць страву, падобную на пірог, гэты сок і пірагі з’яўляюцца асноўнай ежай для лысага народу. Згодна з А. Годлі  (англ.), які перакладаў працы Герадота ў пачатку 1920-х, размова ідзе пра казакаў, што робяць падобны сок з чаромхі і завуць яго назвай, падобнай на тое, як звалі гэты сок лысыя людзі[18].

У садоўніцтве[правіць | правіць зыходнік]

Чаромху разводзяць у садах і парках як дэкаратыўную расліну, асабліва эфектныя формы з ніцымі галінкамі, махрыстымі кветкамі і рознакаляровым лісцем.

У культуры звычайныя чаромха звычайная (Padus racemosa) з чорнымі, звязальнымі, як бы лакіраванымі пладамі, і амерыканскія віды — Чаромха віргінская (Prunus virginiana) з чырвонымі пладамі і Padus serotina. У ЗША і Канадзе атрыманы больш за 15 сартоў чаромхі віргінскай харчовага прызначэння. У новых сартоў чаромхі плады больш буйныя і менш даўкія, са своеасаблівым пікантным смакам.

Выведзены І. У. Мічурыным гібрыд чаромхі і вішні Цэрападус 1, які мае горкія плады, выкарыстоўваецца ў селекцыйнай  (руск.) працы. З удзелам гэтай расліны і чаромхі Маака (Prunus maackii) атрыманы такія сарты вішні як Возрождение, Новелла, Олимп, Памяти Щербакова, Русинка, Фея, Харитоновская і іншыя.

Разнастайнасць commutata прадаецца як дэкаратыўнае дрэва ў Паўночнай Амерыцы пад агульнай назвай Першамай (англ.: Mayday). Яна цэніцца за марозаўстойлівасць і вясновы паказ духмяных, белых кветак[19]. Агульнаўжывальная назва Mayday не мае дачынення да вядомага сігналу бедства, паколькі яе далі яшчэ да прыняцця слова ў якасці міжнароднага сігналу бедства[20].

У кулінарыі[правіць | правіць зыходнік]

Але яна не толькі дэкаратыўная, а вядомая і як пладовая культура  (руск.), якая атрымала ў апошні час дзяржаўнае прызнанне: некаторыя сарты чаромхі ўключаны ў Дзяржаўны рэестр селекцыйных дасягненняў Расійскай Федэрацыі  (руск.).

Спелыя плады ядуць свежымі, выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі налівак  (руск.), настоек  (руск.) і ахаладжальных напояў. Іх сокам падфарбоўваюць кандытарскія вырабы, віны .

Парашок з сухіх пладоў — добрае начынне для пірагоў, ватрушакСібіры), з яго вараць кісель, часам заварваюць як гарбату. У некаторых мясцовасцях парашок дадаюць да жытняй і пшанічнай мукі, з-за чаго хлеб набывае прыемны водар. Чаромхавая мука (сушаныя ягады, якія перамалолі разам з костачкамі) выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы знакамітай сібірскай прысмакі — чаромхавага торта. У шэрагу месцаў Сібіры молатая чаромха паступае ў продаж у харчовых крамах

У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Рэспублікі Малдова

Дзякуючы наяўнасці дубільных рэчываў плады валодаюць звязальнымі ўласцівасцямі, у выглядзе адвару  (руск.) або настою  (руск.) іх рэкамендуюць пры дыярэі неінфекцыйнай прыроды і іншых страўнікава-кішачныя хваробах. Плады ўваходзяць у склад страўнікавай гарбаты. Па сваім дзеянні яны могуць замяніць плады чарніц, часта выкарыстоўваюцца сумесна. Са свежых кветак атрымліваюць чаромхавую ваду, якая прымяняецца часам пры лячэнні вачэй у якасці прымочак.

У народнай медыцыне лісце выкарыстоўвалі:

Чаромха валодае фітанцыднымі ўласцівасцямі, дзякуючы чаму спрыяе аздараўленні атмасферы[4]. Лятучыя фітанцыды чаромхі звычайнай у першыя ж хвіліны забіваюць мух, камароў, сляпнёў, мошак.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў многіх шпіталях  (руск.) паспяхова ўжывалі сок яе пладоў для лячэння гнойных ран.

У гамеапатыі выкарыстоўваюць кару і лісце.

Унутранае ўжыванне чаромхі як атрутнай расліны патрабуе асцярожнасці. Прэпараты з чаромхі супрацьпаказаныя пры цяжарнасці.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Вясновы меданос, дае нектар і шмат пылку[21].

Кара чаромхі можа выкарыстоўвацца для афарбоўкі тканін і скур у зялёны і чырвона-буры тоны, плады даюць цёмна-чырвонае адценне.

Дробнаслойная, цвёрдая і пругкая драўніна буравата-жоўтага колеру ідзе на вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Чаромха ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з рускай народнай прыкметай, калі цвіце чаромха, надвор’е становіцца халаднейшым[22].

Ва ўраджэнцаў невялікага паселішча Эдві  (англ.) на паўночным усходзе Шатландыі існуе табу на выкарыстанне драўніны чаромхі звычайнай, паколькі лічыцца, што гэта «ведзьміна дрэва»[23].

Чаромха ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Чаму ў цвіцення час кароткі
заўжды мяне хвалюе штосьці?
І для мяне твой пах — салодкі,
як успамін аб маладосці.

Васіль Гадулька. «Чаромха».[24]

Разам з рабінай і іншымі дрэвамі чаромха заўсёды з’яўлялася крыніцай паэтычнага натхнення, сімвалам веснавога росквіту[4]. Спалучэнне пяшчотных прыгожых кветак і горкага паху натхнялі многіх паэтаў на вершы пра нешчаслівае, неўзаемнае ці несправядлівае каханне.

Глядзіць прытоена-трывожна
чаромха юная ў цяжку,
і мы, забыўшы асцярожнасць,
пайшлі ў вясну рука ў руку.

Мікола Аляхновіч. «Вясна жыла у травiнцы кожнай…»[25].

Тэрміны цвіцення чаромхі звычайна непадзельна звязваюць вобразы чаромхі і ранняй вясны, чаромхі і юнацтва, маладосці.

Чаромха ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Чаромха стала галоўнай гераіняй карцін такіх выдатных жывапісцаў, як Ф. В. Сычкоў  (руск.) («Чаромха», 1948, К. Пятроў-Водкін («Чаромха ў шклянцы», 1932), В. В. Пераплётчыкаў  (руск.) («Чаромха цвіце», 1915), І. І. Левітан («Чаромха», 1880-я), І. С. Кулікоў  (руск.) («Чаромха», 1912), К. А. Каровін («Чаромха», 1912).

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Крышталі хлорацэтафенону  (руск.) — баявога атрутнага рэчыва з групы лакрыматараў  (руск.) — маюць прыемны водар квітнеючай чаромхі. Адсюль яго армейскі код — «чаромха».

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё ж з і к л Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  5. а б в г д е ё ж з і Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Черемуха обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 108-110. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Padus avium var. avium is an accepted name (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (16 сакавіка 2010). Праверана 27 верасня 2013.
  7. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  10. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  11. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  12. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  13. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  14. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  15. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  16. D. Potter, T. Eriksson, R. C. Evans, S. Oh, J. E. E. Smedmark, D. R. Morgan, M. Kerr, K. R. Robertson, M. Arsenault, T. A. Dickinson, C. S. Campbell: Phylogeny and classification of Rosaceae. Plant Systematics and Evolution, Band 266, 2007, S. 5-43. DOI:10.1007/s00606-007-0539-9
  17. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  18. Herodotus, IV.23. Loeb Classical Library at LacusCurtius.
  19. http://www1.agric.gov.ab.ca/$department/deptdocs.nsf/all/agdex1000?opendocument
  20. The London Journal: and Weekly Record of Literature, Science, and Art, Volume 32, page 475
  21. Абрикосов Х. Н. и др. Черёмуха // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 397. Архівавана 7 студзеня 2012.
  22. Стрижёв А. В. Календарь русской природы. — 3-е изд., перераб. — М.: Моск. рабочий, 1981. — С. 208.
  23. Walter Gregor  (англ.), «Some Folklore of Trees, Animals, and River-fishing from the N.E. of Scotland» The Folk-Lore Journal. Volume 7, 1889. p. 41.
  24. Васіль Гадулька. «Чаромха»'
  25. Мікола Аляхновіч. «Вясна жыла у травiнцы кожнай…»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1941. — Т. X. — С. 576—578. — 673 с. — 5 000 экз.
  • Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0
  • Универсальная энциклопедия лекарственных растений / сост. И. Н. Путырский, В. Н. Прохоров. — М.: Махаон, 2000. — С. 285—288. — 15 000 экз. — ISBN 5-88215-969-5
  • Мазнев Н. И. Энциклопедия лекарственных растений. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Мартин, 2004. — 496 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-8475-0213-3.
  • А. Анциферов. Цветёт, цветёт черёмуха // Наука и жизнь. — 2005. — № 5.
  • М. М. Игнатенко. Черёмуха // Химия и жизнь. — 1991. — № 5. — С. 62—63.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 740. Padus avium Mill. [Prunus racemosa (Lam.) Gilib., Prunus padus L.] — Черёмуха обыкновенная, или птичья // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 376. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]