Чарыза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарыза

Чарыза, таксама чарыса (ісп.: chorizo, галіс.: chourizo, парт.: chouriço, катал.: xoriço) - пікантная свіная каўбаса родам з Іспаніі і Партугаліі. Чарыза таксама папулярная ў краінах Лацінскай Амерыкі.

Асноўнай прыправай, што выкарыстоўваецца пры прыгатаванні чарыза, з'яўляецца папрыка, якая надае каўбасе тыповы смак і чырванаваты колер. У лацінаамерыканскіх краінах замест папрыкі часта выкарыстоўваюць востры перац чылі. Фарш для мяса звычайна сякуць буйнымі кавалкамі, аднак у некаторых рэгіёнах яго дробна перамолваюць.

Часцей за ўсё чарыза паступае ў продаж у сыравяленым або сыравэнджаным выглядзе. Яе ядуць як звычайную каўбасу на бутэрбродах і ў тапас, таксама чарыза смажаць (у тым ліку барбекю) або дадаюць у поліўкі або рагу.