Часночніца звычайная
| Часночніца звычайная | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падклас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Часночніца звычайная |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Часночніца звычайная (Pelobates fuscus) — земнаводнае сямейства часночніц.
Змест |
[правіць] Апісанне
Даўжыня цела 4-6 см, маса 6-20 г. Цела авальнае, злёгку пляскатае. Морда круглаватая, лоб пукаты. Канечнасці адносна кароткія. Скура гладкая. Адметнай прыкметай з'яўляецца вертыкальна пастаўленая шчылінападобная зрэнка і вельмі вялікі лапатападобны цвёрды жаўтаваты пятачны бугарок. Афарбоўка няяркая, верх светла-шэры, іншы раз цёмна-шэры, з жаўтаватым або бурым адценнем, на гэтым фоне вызначаюцца цёмна-аліўкавыя, цёмна-карычневыя або чорныя з чырвонымі кропкамі плямы рознай формы і велічыні; ніз светлы (шаравата-белы) з невялікай жаўцізной, з цёмнымі плямкамі, іншы раз і без іх. Шматлікія скурныя залозы выдзяляюць ядавіты сакрэт, які мае пах часнаку (адсюль і назва). Лічынкі (апалонікі) часночніц вельмі буйныя: даўжыня разам з хвастом дасягае 10 см і больш.
[правіць] Распаўсюджанне
Арэал часночніцы звычайнай знаходзіцца ў межах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Заходняй Азіі. У еўрапейскай частцы Расіі на поўначы дасягае прыкладна да 60° пн.ш. У Беларусі часночніца — даволі звычайны від, пашыраны на ўсёй тэрыторыі.
[правіць] Экалогія
Часночніца звычайная — наземны від, трымаецца мясцін з лёгкімі і рыхлымі глебамі. На злёгку вільготным пяску паспявае за 2-3 хвіліны цалкам закапацца ў зямлю, разграбаючы для гэтага глебу заднімі канечнасцямі. Звычайна закопваецца на дзённы час. На зімоўку зарываецца ў глебу на глыбіню не менш як на 30-50 см або выкарыстоўвае іншыя сховішчы (норы грызуноў, падвалы).
Часцей за ўсё часночніцу можна сустрэць у поймах рэк і азёр, асабліва на ўчастках лугоў, якія мяжуюць з пясчанымі глебамі, а таксама ў мяшаных і шыракалістых лясах, на палях, у садах, агародах, лесапалосах, парках. Часночніца добра прыстасавана да існавання ва ўмовах, створаных або відазмененых дзейнасцю чалавека. Найбольш характэрным для яе кормам з'яўляюцца наземныя беспазваночныя (жукі, вусені, павукі, дажджавыя чарвякі). Найлепшыя ўмовы назірання — у прыцемках.
[правіць] Літаратура
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
[правіць] У Сеціве