Часночніца чаранковая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Часночніца чаранковая
Rombergpark-100516-13026-Knoblauchsrauke.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande, 1913

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   184481
NCBI   126270
EOL   596346
GRIN   t:2210
IPNI   1176324-2
TPL   kew-2628680

Часночніца чаранковая (Alliaria petiolata) — кветкавая расліна сямейства капуставых.

Двухгадовая травяністая расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок.

Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах.

Харчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % алею.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Часночніца // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.