Часовы нацыянальны ўрад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Manifest Tymczasowego Rządu Narodowego

Часовы нацыянальны ўрад (польск.: Tymczasowy Rząd Narodowy, ці скарочана: TRN) — цэнтральны орган кіравання паўстаннем 1863—1864 гадоў, з 18 студзеня па 13 сакавіка 1863 і з 21 сакавіка па 23 мая 1863.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кантралюемы «чырвонымі» Цэнтральны нацыянальны камітэт з 1862 рыхтаваў паўстанне ў Царстве Польскім, пачатак якога быў запланаваны на вясну 1863 года. Але выбух паўстання быў прыспешаны пагрозай выкрыцця спісаў паўстанцаў з боку маргкграфа Аляксандра Веляпольскага, які ў ноч з 14 на 15 студзеня інспіраваў арышты паўстанцаў у Варашаве.

У існуючай сітуацыі Цэнтральны нацыянальны камітэт прыняў рашэнне пачаць паўстання раней. 18 студзеня Цэнтральны нацыянальны камітэт абвясціў сябе Часовым Нацыянальным урадам, 22 студзеня быў апублікаваны Маніфест аб пачатку паўстання, у якім быў сфармуляваны заклік усім грамадзянам да ўзброенай барацьбы за свабоду, роўнасць і незалежнасць. Таксама былі зацверджаны два загады аб вызваленні сялян ад прыгону. Зыгмунту Падлеўскаму быў аддадзены загад захапіць уладу ў Плоцку, дзе павінны быў быць абвешчаны Нацыянальны ўрад, члены ўраду да таго часу чакалі ў мястэчку Кутно. Часовы Нацыянальны ўрад прызначыў ваенных губернатараў у кожным ваяводстве, даручаючы ім дасягненне пэўных баявых задач. Спроба захопу Плоцка правалілася, застаўшыся па-за Варшавай Часовы Нацыянальны Урад быў не ў стане кантраляваць ход паўстання. У гэты момант ініцыятыву на сябе ўзяў мер Варшавы Стэфан Баброўскі, стварыўшы пад сваім кіраўніцтвам Выканаўчы камітэт Нацыянальнага ўрада.

Дыктатура Людвіка Мераслаўскага[правіць | правіць зыходнік]

30 студзеня 1863 паслы Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта прапанавалі Людвіку Мераслаўскаму ўзначаліць паўстанне. 17 лютага Людвік Мераслаўскі прыбыў у межы Царства Польскага, аднак у выніку ваенных параз ужо 23 лютага ён быў вымушаны сысці. Цэнтральны нацыянальны Камітэт выклікаў яго з’явіцца на полі бою да 8 сакавіка, але той не з’явіўся.

Дыктатура Марыяна Лангевіча[правіць | правіць зыходнік]

Гэтай сітуацыяй скарысталіся «белыя», якія ад імя Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта 12 сакавіка прапанавалі стаць дыктатарам паўстання, неабазнанаму ў палітычных пытаннях, Марыяну Лангевічу, які прызначыў новы склад Часовага Нацыянальнага ўрада, які дзейнічаў ад яго імя.

Аднаўленне Часовага Нацыянальнага Урада[правіць | правіць зыходнік]

19 сакавіка Марыян Лангевіч выехаў у Галіцыю, дзе быў арыштаваны ўладамі Аўстра-Венгрыі. У гэты час прыбыўшы ў Кракаў, старшыня першага складу Часовага Нацыянальнага ўрада, Стэфан Баброўскі, 21 сакавіка абвясціў ад аднаўленні суверэнітэту Часовага Нацыянальнага ўрада. Прычым той урад быў кааліцыйным, у якім былі прадстаўлены, як «белыя», так і «чырвоныя». Пасля смерці ў бітве 12 красавіка Стэфана Баброўскага, Часовы Нацыянальны ўрад стаў займаць больш памяркоўныя пазіцыі. На змену Стэфану Баброўскаму прыйшоў Агатон Гілер. 10 мая 1863 Агатон Гілер абвясціў аб пераўтварэнні Часовага Нацыянальнага ўрада ў Нацыянальны ўрад (1863—1864) пад кіраўніцтвам Агатона Гілера.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя члены Часовага Нацыянальнага ўрада кантралявалі асобныя ўрадавыя камісіі (з мая 1863 — аддзелы). Толькі найважнейшыя пытанні выносіліся на абмеркаванне калегіяльных пасяджэнняў Часовага ўрада. Такім чынам была створана Выканаўчая камісія Марыяна Лангевіча ў Варшаве.

Склад Урада[правіць | правіць зыходнік]

Першы склад Часовага Нацыянальнага Урада

  • Оскар Авейдэ польск.: Oskar Awejde.
  • Стэфан Баброўскі (польск.: Stefan Bobrowski), старшыня.
  • Агатон Гілер (польск.: Agaton Giller), замежныя справы і пытанні друку.
  • Язэп Каэтан Яноўскі (польск.: Józef Kajetan Janowski), унутраныя справы, справы Літвы і Русі.
  • Лявон Кралікоўскі (польск.: Leon Królikowski) (з сакавіка 1863).
  • кс. Кароль Мікашэўскі (польск.: Karol Mikoszewski), справы духоўныя і пытанні апекі.
  • Ян Майкоўскі (польск.: Jan Maykowski), пытанні скарбу.
  • Зыгмунт Падлеўскі (польск.: Zygmunt Padlewski), ваенны камендант Варшавы, справы ваенныя.
  • Вітальд Марчэўскі (польск.: Witold Marczewski).
  • Караль Рупрэхт (польск.: Karol Ruprecht) (з сакавіка 1863).

Другі склад Урада (створаны ў сакавіку)

  • Стэфан Баброўскі — старшыня (да 12 красавіка 1863).
  • Агатон Гілер — старшыня (з 12 красавіка 1863), а з красавіка яшчэ і шэф Камісіі па замежных справах (польск.: Komisja Stosunków Zagranicznych).
  • Язэп Каэтан Яноўскі — шэф ваеннай камісіі(польск.: Komisja Wojny).
  • Ян Майкоўскі — сакратар (да 12 красавіка 1863).
  • Эдвард Сівінскі (польск.: Edward Siwiński) — старшыня аддзелу прэсы (польск.: Wydział Prasy).
  • Оскар Авейдэ — сакратар (з 12 красавіка 1863), шэф Камісіі ўнутраных спраў (польск.: Komisja Spraw Wewnętrznych).
  • Караль Рупрэхт — шэф Камісіі па замежных справах (да красавіка 1863), пазней шэф скарбавай камісіі (польск.: Komisja Skarbu).
  • Геранім Уладзіслаў Кеневіч (польск.: Hieronim Władysław Kieniewicz) — прадстаўнік Літвы (ад мая 1863).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]