Часткова ўпарадкаванае мноства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Частко́ва ўпарадкава́нае мно́ствамноства, на якім вызначана дачыненне частковага парадку, гэта значыць, такое дачыненне, якое з’яўляецца транзітыўным і антысіметрычным.

Калі дачыненне частковага парадку з’яўляецца рэфлексіўным, то такую ўпарадкаванасць называюць нястрогай. Антырэфлексіўнае дачыненне частковага парадку называюць строгай упарадкаванасцю.

Цалкам упарадкаванае мноства ёсць адмысловым выпадкам часткова ўпарадкаванага мноства.