Чахахбілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чахахбілі з мяса курыцы

Чахахбі́лі (груз. ჩახოხბილი) — рагу з птушкі, нацыянальная грузінская страва.

Першапачаткова рабілася з фазана (груз. ხოხობი — [хахобі]), але ў цяперашні час з любога мяса птушкі, а асабліва хатняй курыцы.

Страва падрыхтоўваецца з кавалачкаў філе птушкі, тушаных у таматным соусе, з даданнем спецый і часнака. Характэрнай асаблівасцю чахахбілі з'яўляецца папярэдняе (да тушэння) так званае сухое запяканне птушкі на працягу 15 хвілін без дадання якога-небудзь тлушчу[1]

Часам пры падрыхтоўцы гэтай стравы вада не дадаецца, вільгаць ў страве выкарыстоўваецца толькі з гародніны, пераважна цыбулі[2]. Астатняе — інтэрпрэтацыі кухароў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]