Чачэнцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чачэнцы
Chechense. Match. a wedding match. George Kennan. 1870-1886.jpg
Агульная колькасць 1 500 000
Рэгіёны пражывання Flag of Russia.svg Расія: 1 431 360
* Чачня: 1 206 551
* Дагестан: 93 658
* Інгушэція: 18 765
Flag of Austria.svg Аўстрыя: 20 000
Мова чачэнская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы інгушы

Чачэнцы (саманазва Noxçi (Нохчы)) – каўказскі народ усходне-горскай групы, які займаў да Каўказскай вайны тэрыторыю паміж рэкамі Сулак і Сунжа і Каўказскім хрыбтом.

Існуе некалькі тэорый паходжання саманазвы чачэнцаў, сярод іх: ад вёскі Нахш, рэшткі якой можна знайсці ў гарах; ад слова nexça, што значыць "авечы сыр"; ад слова nox - рала. Некаторыя выводзяць этнонім ад імя Біблейскага патрыярха Ноя (па-чачэнску Nox). Еўрапейская назва “чачэнцы” паходзіць ад аулу Чачэн, каля якога рускія ўпершыню сустрэліся з плямёнамі нохчый падчас Персідскага паходу 17221723.

Краіны пражывання[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час пражываюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (у тым ліку ў Чачні 1,300,000 чал., у Дагестане - 97,000, у Інгушэтыі — 97,000, у Паўночнай Асеціі — 5,000, у Кабардзіна-Балкарыі — 5,000, Краснадарскім краі — 3,000 і інш., асабліва ў Маскве), Турцыі (больш за 100,000), Іарданіі (90,000), Казахстане (75,000), Саудаўская Аравія (60,000), Сірыі (больш за 50,000), Грузіі (40,000), Азербайджане (10,000), у краінах Еўропы. Ёсць самым шматлікім з паўночна-каўказскіх народаў.

66% чачэнцаў пражываюць у сельскай мясцовасці і толькі 33% у гарадах.

У 1944 амаль усе чачэнцы былі выселеныя ў Казахстан і Кіргізстан (гл. Дэпартацыя чачэнцаў і інгушаў ).

Мова і рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Чачэнская мова адносіцца да нахскай групы моў ібера-каўказскай сям'і. Дадзеныя лінгвістыкі ўсталёўваюць сваяцтва нахскіх моў з старажытнымі хурыта-урарцкімі мовамі. Разам з інгушамі, кістынцамі і бацбійцамі чачэнцы складаюць нахскую этнічную групу (саманазва - вайнахі).

Вернікі чачэнцы - мусульмане- суніты, у асноўным належаць да суфійскіх тарыкатаў Накшбандыя і Кадырыя. Яшчэ ў ХVІ ст. было шырока распаўсюджана праваслаўе.

Традыцыйныя заняткі[правіць | правіць зыходнік]

Традацыйным заняткам раўнінных чачэнцаў было земляробства. Збольшага сеялі пшаніцу, проса і ячмень. У гарах пераважала жывёлагадоўля. Асноўным транспартам у гарах была запрэжаная валамі арба з двума невялікімі драўлянымі коламі, па бездаражы выкарыстоўвалі санкі. Сярод рамёстваў былі распаўсюджаныя гарбарства, апрацоўка металаў, камню, дрэва, ганчарства.

Кухня[правіць | правіць зыходнік]

Улюбёная народная страва — звараныя ў булёне галушкі з кукурузнай мукі — галнаш; да сталу іх падаюць з кавалкамі адварнога мяса і тоўчанага часнаку. З пшанічнай ці ячменнай мукі пякуць пірагі з начыннем з сыру, бульбы ці гарбузоў. Звычайныя стравы ўлетку — сыр, тварог, кіслае малако.

Выбітныя чачэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]