Чачэрскі шклозавод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чачэрскі шклозавод — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 17801879 гадах ва ўрочышчы Асінаўка Рагачоўскага павета (цяпер у межах г. Чачэрск Гомельскай вобласці).

Вырабляў бутэлькі, слоікі, багемскае, белае ліставое і аконнае шкло. Меў 2 печы для варкі шкла, 2 печы для абпалу гаршкоў, паравы рухавік. Сыравіна прывазная: гліна з Наўгародскай губерні, попел саламяны з Чарнігаўскай губерні, сода з Рыгі, глаўберава соль з Прусіі. У 1862 годзе працавала 195 рабочых.

На прамысловай выстаўцы (Масква, 1859) і Усерасійскай (Масква, 1860) чачэрскае шкло прызнана лепшым і адзначана за добрую якасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]