Чашнік вялікі літоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чашнік ВКЛ)

Чашнік (вялікі) літоўскі (па-лацінску picerna) — пасада у Вялікім Княстве Літоўскім. Мусіў наліваць вялікаму князю напоі ў посуд, што падносіў да гаспадара падчашы вялікі літоўскі.

Пасада вядомая з 1409. Пры двары вялікага князя Аляксандра было некалькі чашнікаў. Праз нейкі час пасада ператварылася ў намінальную. У паветах існавалі павятовыя чашнікі.

З XVII ст. назва на землях ВКЛ ператварылася на польскі лад — чэснік.

Спіс вялікіх чашнікаў літоўскіх[правіць | правіць зыходнік]

Чашнікі ВКЛ
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Судзімонт Доргевіч 1409 чашнік вялікага князя Вітаўта
Федка Гаўрылавіч Меляшковіч 1494 1496
Андрэй Дрожджа 1498
Леўка Багавіцінавіч 1501
Мікалай Міцковіч 1503
Мікалай Сенькавіч Андрушэвіч 1522 1529
Войцех Андрэевіч 1533 да 1538
Войцех Ясенскі 1538 1545
Мацей Петкавіч 1546 1570
Вялікія чашнікі літоўскія
Ян Пац 1580 1589 Паступіў на віленскага цівуна
Пётр Валовіч 25 красавіка 1589 1624 Памер
Ян Галоўчынскі 15 мая 1624 1631 Памер
Аляксандр Дажбог Сапега 25 лютага 1631 1632 Адмовіўся ад пасады
Крыштаф Кішка 14 мая 1632 18 жніўня 1636 Паступіў на мсціслаўскага ваяводу
Уладзіслаў Дарагастайскі 30 жніўня 1636 май 1638 Памер
Мікалай Абрамовіч май 1638 1640 Паступіў на мсціслаўскага кашталяна
Антоні Ян Тышкевіч 1640 кастрычнік 1640 Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
Аляксандр Жыжэмскі 31 кастрычніка 1640 сакавік 1643 Паступіў на вялікага літоўскага падстолія
Фелікс Ян Пац сакавік 1643 17 сакавіка 1645 Паступіў на вялікага літоўскага стольніка
Крыштаф Патоцкі 18 сакавіка 1645 3 лістапада 1646 Паступіў на вялікага літоўскага падстолія
Яўстах Казімір Валовіч 4 лістапада 1646 16 жніўня 1656 Паступіў на вялікага літоўскага падстолія
Ян Караль Копаць 16 жніўня 1656 15 лютага 1658 Паступіў на вялікага літоўскага падстолія
Крыштаф Францішак Сапега 15 лютага 1658 18 сакавіка 1658 Паступіў на вялікага літоўскага падстолія
Марцыян Аляксандр Агінскі 18 сакавіка 1658 8 студзеня 1659 Паступіў на вялікага літоўскага падстолія
Ян Фердынанд Сапега студзень 1659 27 сакавіка 1659 Памер
Міхал Казімір Пац май 1659 29 кастрычніка 1659 Паступіў на вялікага літоўскага абознага
Казімір Ян Павел Сапега 9 лістапада 1659 20 ліпеня 1661 Паступіў на вялікага літоўскага падстолія
Ян Нарушэвіч 23 ліпеня 1661 1661 Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
Герард Дэнгаф 2 лістапада 1661 23 мая 1666 Паступіў на вялікага літоўскага падстолія
Францішак Стэфан Сапега май 1666 1670 Паступіў на вялікага літоўскага канюшага
Ян Генрык Бокум 4 сакавіка 1670 1679
Уладзіслаў Юзафат Сапега 1679 20 мая 1684 Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Рыгор Антоні Агінскі 1684 красавік 1687 Паступіў на вялікага літоўскага харужага
Міхал Юзаф Сапега 4 мая 1687 20 мая 1692 Паступіў на вялікага літоўскага стражніка
Аляксандр Павел Сапега 1692 22 жніўня 1692 Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
Мікалай Тарла 25 верасня 1692 1702 Памер
Крыштаф Шчыт 26 лістапада 1702 28 студзеня 1713 Паступіў на смаленскага кашталяна
Юзаф Шчыт 1 ліпеня 1713 10 чэрвеня 1740 Сын папярэдняга.
Паступіў на мсціслаўскага кашталяна
Ігнацы Сапега 20 чэрвеня 1740 18 верасня 1744 Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
Міхал Казімір Агінскі 18 верасня 1744 20 чэрвеня 1748 Паступіў на польнага літоўскага пісара
Гервазы Людвік Аскерка 20 чэрвеня 1748 10 снежня 1764 Паступіў на вялікага літоўскага рэферэндара
Стэфан Алендскі 11 снежня 1764 15 чэрвеня 1765 Паступіў на вялікага літоўскага канюшага
Юзаф Несялоўскі 15 чэрвеня 1765 11 кастрычніка 1765 Паступіў на новагародскага кашталяна
Міхал Аляксандр Ронікер 19 кастрычніка 1765 1787
Роберт Бжастоўскі 19 лютага 1787 14 мая 1791 Паступіў на полацкага кашталяна
Леан Гурскі 3 верасня 1791 1794 Адмовіўся ад пасады
Міхал Геранім Бжастоўскі 1794 1795 Склаў паўнамоцтвы у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.