Чжурчжэні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чжурчжэні
()
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Далёкі Усход
Мова чжурчжэньская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, будызм
Блізкія этнічныя групы маньчжуры, удэгейцы, дзючэры

Чжурчжэ́ні, або юрчэ́ны (кіт.: 女眞, саманазва: )  — старажытны народ, насельнікі Далёкага Усходу. Чжурчжэньская дзяржава Цзінь існавала ў 11151234 гг.

Паходжанне і гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чжурчжэні адносіліся да тунгуска-маньчжурскай групы народаў. Упершыню іх назва з'явілася ў X ст., але у больш старажытных кітайскіх крыніцах існавала таксама назва народа сушэнь, які мог быць непасрэдным продкам чжурчжэняў. Сушэнь насялялі землі на тэрыторыі сучасных Маньчжурыі і Прыморскага края Расіі. Частка савецкіх і сучасных расійскіх даследчыкаў звязвае сушэнь непасрэдна з народам махэ. Аднак ніякіх прамых доказаў гэтаму няма. Некаторы час сушэнь маглі ўваходзіць ў склад Бахай і не вылучацца з ліку іншых народаў, а пасля ліквідацыі гэтай дзяржавы кіданямі зноў самастойна выйсці на арэну гісторыі. Відавочна, у склад чжурчжэняў трапілі ўцекачы-махэ і прадстаўнікі іншых этнічных груп з Бахай.

У канцы X ст. чжурчжэні былі разгромлены кіданямі, потым значную частку іх зямель захапіла дзяржава Каро. Чжурчжэні былі вымушаны падпарадкавацца кіданям, што ў выніку прывяло да працяглага канфлікта паміж кіданьскай дзяржавай Ляа і Каро. Гэта дало магчымасць чжурчжэням згуртавацца, нанесці паражэнне Каро і у 1125 г. захапіць Ляа. Чжурчжэньская імперыя Цзінь праіснавала да 1234 г, пакуль не была заваявана манголамі. Аднак чжурчжэньскія імёны і пісьмо захаваліся ў больш познюю пару. Адзін з апошніх помнікаў чжурчжэньскай пісьменнасці (XV стагоддзе) быў знойдзены на ніжнім цячэнні ракі Амур. Ён быў пакінуты кітайскім чыноўнікам, які даследаваў гэтыя мясціны.

У традыцыйнай гістарыяграфіі чжурчжэні лічацца непасрэднымі продкамі маньчжураў. Міф аб паходжанні ад чжурчжэняў быў створаны ў часы імперыі Цын і павінен быў з'яўляцца доказам бесперапыннасці маньчжурскага панавання ў Кітаі. Многія сучасныя даследчыкі абвяргаюць прамыя сувязі паміж чжурчжэнямі і маньчжурамі, але не адмаўляюць тое, што пэўная частка чжурчжэняў магла ўвайсці ў склад гэтага народа або быць заваяванай. Слова юрчэн азначала ў маньчжураў «залежны чалавек».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]