Чмель мохавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чмель мохавы
Bombus muscorum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bombus muscorum Fabr., 1775

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   203813

Чмель мохавы (Bombus muscorum) — насякомае сямейства пчаліных.

Невялікі чмель з каротка-авальным ярка-залаціста-жоўтым целам і даволі доўгім хабатком, аранжавай спінкай. Ногі могуць быць апушаны светла-жоўтымі або цёмна-карычневымі і чорнымі валаскамі.

Пашырэнне: Еўразія (Усходняя Еўропа, Сібір, Далёкі Усход). Месцы пражывання — пераважна поймавыя лугі.

Чмялі жывуць сем'ямі (50-100 асобін), у склад якіх уваходзяць вялікая самка — заснавальніца гнязда (матка), дробныя непалаваспелыя самкі (рабочыя) і самцы. Аплодненыя ўвосень самкі зімуюць асобна ў розных укрыццях. Абуджаюцца ў красавіку-траўні, кормяцца на квітучых раслінах, потым будуюць наземныя гнёзды (на вільготных лугах яны часта размяшчаюцца на купінах). У гняздо самка адкладвае некалькі яек, якія грэе сваім целам. Яйка развіваецца каля 4 сутак. Лічынак самка корміць пылком раслін і мёдам. На 22-23 суткі паяўляюцца дарослыя чмялі. З гэтага часу самка толькі адкладвае яйкі, а ўсе клопаты аб патомстве бяруць на сябе рабочыя чмялі. У другой палове лета выводзяцца вялікія самкі (будучыя заснавальніцы сем'яў) і больш дробныя самцы, якія апладняюць самак і хутка пасля гэтага гінуць. Да сярэдзіны восені гінуць таксама рабочыя чмялі і старая самка. Сям'я распадаецца. Маладыя самкі зімуюць. Ва ўмовах Беларусі вядомы 2 максімумы лёту чмялёў: у перыяд масавага цвіцення ранняспелай канюшыны першага ўкосу (канец чэрвеня — пачатак ліпеня) і ў канцы цвіцення канюшыны другога ўкосу (канец жніўня — пачатак верасня). На працягу сутак актыўнасць чмялёў дасягае максімуму двойчы — у 11 і 18 гадзін.

Найважнейшы апыляльнік многіх кветкавых раслін. Трафічныя сувязі чмялёў разнастайныя, аднак яны аддаюць перавагу раслінам сямействаў бабовых, астравых, губакветных, у меншай ступені — залознікавых, агурочнікавых і ружакветных.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)