Чорная металургія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чорная металургія — аснова развіцця машынабудавання (адна трэць адлітага металу з даменнай печы, ідзе ў машынабудаванне) і будаўніцтва (1/4 металу ідзе ў будаўніцтва). Асноўнай зыходнай сыравінай для атрымання чорных металаў з'яўляюцца жалезная руда, марганец, каксуючыя вуглі і руды легіруючых металаў.

Да чорнай металургіі адносяцца таксама падгаліны па здабычы жалезнай, марганцавай руд і па вытворчасці іх канцэнтратаў, агламерату, акатышаў, флюсавых вапнякоў, прамысловасць вогнетрывалых матэрыялаў і інш.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад чорнай металургіі ўваходзяць наступныя асноўныя галіны:

  • здабыча і ўзбагачэнне руд чорных металаў (жалезная, хромавая і марганцавая руда);
  • здабыча і ўзбагачэнне няруднай сыравіны для чорнай металургіі (флюсовых вапнякоў, вогнетрывалых глін і т. п.);
  • вытворчасць чорных металаў (чыгуну, вугляродзістай сталі, пракату, металічных парашкоў чорных металаў);
  • вытворчасць сталёвых і чыгунных труб;
  • коксахімічная прамысловасць (вытворчасць коксу, коксавага газу і інш);
  • другасная апрацоўка чорных металаў (раздзелка лому і адходаў чорных металаў).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., "Народная асвета", 2004, С.270