Чорная поліўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чорная поліўка

Чо́рная по́ліўка — даўняя густая поліўка са свіной, часцей з гусінай або качынай крыві, вядомая многім еўрапейскім народам.

Гусіную ды качыную поліўку варылі з касцей і вантробаў, свежай крыві (каб кроў не згарнулася, у яе дадавалі крыху солі або воцату), загушчалі мукой або цёртай булкай. Для паляпшэння смаку дадавалі сушаныя слівы і яблыкі, спецыі (перац, цынамон, гваздзікі). Падавалі з нарэзанымі птушынымі вантробамі, варанымі лазанкамі, клёцкамі і г.д.

Чорная поліўка служыла сімвалам адмовы дзяўчыны ці яе бацькоў няўдаламу жаніху (як, напрыклад, Яцаку Сапліцу ў паэме Адама МіцкевічаПан Тадэвуш”).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Чорная поліўка // Праект «Наша ежа»