З пляцоўкі Вікіпедыя.
Чорны грыф (Aegypius monachus) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства грыфавых (Accipitridae). Птушка даўжынёй звыш аднаго метра, некалькі большая за белагаловага сіпа (Gyps fulvus). Чорны грыф з'яўляецца другой па велічыні драпежнай птушкай Еўропы пасля барадача (Gypaetus barbatus). Гняздзіцца пераважна ў дзікіх горных лясах, у Еўропе сустракаецца амаль што выключна на Іберыйскім паўвостраве, на Маёрцы і ў паўднёвай частцы Балканаў. Падвіды не выдзяляюцца.
Маса цела чорнага грыфа дасягае 7-12 кілаграмаў. Размах крылаў — ад 250 да 295 сантыметраў. Пер'е манатоннага цемна-карычневага колеру, якое здалечыні здаецца чорным. Вакол кароткай, голай, карычневата-ружовай шыі цёмная пер'евая манішка. Крылы шырокія, хвост мае лёгкую клінападобную форму.
Жыццёвы арэал [правіць]
Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Сёння сустракаецца ад Іспаніі праз Балеары, Балканы, Пярэднюю Азію і Паўночную Індыю да Паўднёвай Сібіры, Паўночнага Кітаю і Манголіі. У тым ліку сустракаецца і ў Беларусі.