Чорны дрозд (верш)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чорны дрозд, верш)

Чорны дрозд (англ.: The Darkling Thrush) — верш, напісаны англійскім празаікам і паэтам Томасам Гардзі 31 снежня 1900 і апублікаваны 1 студзеня 1901 годзе ў газеце The Times.

Верш выказвае думку аб невынішчальнасці і ўрачыстасці жыцця[1]. Першыя радкі пачынаюцца з апісання змрочнага і блаклага зімовага краявіду, але журботны тон пераўтвараецца ў яскравую, аптымістычную песню дразда. У канцы твора, аўтар робіць выснову, што дрозд мае «надзею, тайны сэнс якой, ён ведаў, а я не».

Зноскі

  1. Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова, А. А. Аствацатуров и др. История западноевропейской литературы. XIX век: Англия / Под ред. Л. В. Сидорченко, И. И. Буровой. — СПб: Филологический факультет СПбГУ; Издательский центр «Академия», 2004. — С. 273. — 544 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]