Чума
| Чума | ||
|---|---|---|
| Чумная палачка пры флюарэсцэнтнай мікраскапіі. | ||
| МКХ-10 | A20. | |
| МКХ-9 | 020 | |
| DiseasesDB | 14226 | |
| MedlinePlus | 000596 | |
| eMedicine | med/3381 | |
Чума (лац. pestis) - вострае прыродна-ачаговае інфекцыйнае захворванне групы карантынных інфекцый, якое працякае ў выключна цяжкім агульным стане, ліхаманкай, паразай лімфавузлоў, лёгкіх і іншых унутраных органаў, часта з развіццём сепсісу. Захворванне характарызуецца высокай смяротнасцю.
Узбуджальнікам з'яўляецца чумная палачка (лац. Yersinia pestis), адкрытая ў 1894 годзе адначасова двума навукоўцамі: французам Аляксандрам Йерсенам і японцам Кітазата Сібасабура.
Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад некалькіх гадзін да 3-6 дзён. Найбольш распаўсюджаныя формы чумы - бубоная і лёгачная. Смяротнасць пры бубонай форме чумы дасягае 95%, пры лёгачнай - 98-99%. У цяперашні час пры правільным лячэнні смяротнасць складае 5-10%.
Вядомыя эпідэміі чумы (гл. Чорная смерць), якія панеслі мільёны жыццяў, пакінулі глыбокі след у гісторыі чалавецтва.
| Гэта пачатак артыкула па інфекцыйным захворванням. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Асабліва небяспечныя інфекцыі (па ММСП) | ||
|---|---|---|
| ММСП 1969 года | Лёгачная чума • Халера • Жоўтая ліхаманка | |
| ММСП 2005 года | Ліхаманкі Эбола • Ласа • Марбург • Заходняга Ніа | |
| Рэгіянальнага і нацыянальнага ўзроўня |
Сібірская язва • Тулярэмія • Ліхаманка дэнге • Ліхаманка Рыфт-Валі • Менінгакокавая інфекцыя | |
| Выключаныя | Сыпны тыф • Зваротны тыф • Натуральная воспа | |