Чунгара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чунгара
ісп.: Chungará
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 4570 м
Плошча 21,5 км²
Найбольшая глыбіня 33 м
Размяшчэнне
Краіна  Чылі
Чунгара (Чылі)
Чунгара
Чунгара
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чунгара (ісп.: Chungará) — возера, знаходзіцца ў правінцыі Парынакота, вобласці Арыка-і-Парынакота ў Чылі. Адно з самых высакагорных азёр у свеце з вышынёй люстэрка 4.570 м над узроўнем мора. Возера акружана некалькімі горнымі вяршынямі: падвойным вулканам Паячата, складзеным з вулканаў Парынакота і Памерапэ, гарой Сахама і вулканам Гуальятыры. Побач з возерам знаходзіцца возера Катакатані. Возера знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага Парку Лаўка, прыблізна ў 54 кіламетрах у ўсход ад Путру і ў 9 кіламетрах на захад ад мяжы з Балівіяй. Чунгара мае арыгінальную фаўну (больш 130 відаў раслін і жывёл).