Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
Месца чыгуначнай катастрофы
Падрабязныя звесткі
Дата 3 сакавіка 2012
Час 20:57
Месца пад Шчэкацінамі
Краіна Польшча
Чыгуначная
лінія
чыгуначнай лініі нумар 64
Аператар
Тып здарэння сутыкненне цягнікоў
Статыстыка
Цягнікі 2
Загінулыя 16
Параненыя 57

Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненне двух хуткасных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Ян Бжэхва» з Пшэмысля да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якое здарылася 3 сакавіка 2012 года каля 20:57 (па польскім часе)[1] пад Шчэкацінамі[2][3], на чыгуначнай лініі нумар 64[1]. У катастрофе загінулі 16 чалавек, пашкоджанні атрымалі 57 чалавек[4].

TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4[1]. У выратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводстваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 верталёты, 13 сабак[4].

Прычыны здарэння высвятляліся дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай[1]. Па незразумелых прычынах састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў, апынуўся на іншым пуці, па якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысля ў польскую сталіцу[5]. У гэтым раёне ішоў рамонт чыгуначных пуцей[5]. Адказныя дыспетчары руху былі цвярозыя[6]. Дапушчальная хуткасць на адрэзку, дзе здарылася катастрофа, — 120 км/гадз[1].

На месца здарэння прыбылі прэм’ер-міністр Дональд Туск, некалькі іншых міністраў[1], а таксама прэзідэнт Браніслаў Камароўскі[1], які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі[7]. Міністр транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненне цягнікоў «самай сур’ёзнай катастрофай апошніх гадоў»[5].

У сувязі з катастрофай прэзідэнт Камароўскі абвясціў нацыянальную жалобу[8].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Trwa przeszukiwanie wagonów, rusza śledztwo (польск.). rp.pl (3 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  2. Сілезскае ваяводства, ля мяжы са Свентакшыскім ваяводствам.
  3. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). pkp.pl (3 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
  4. а б Katastrofa pociągów w województwie śląskim (польск.). msw.gov.pl (5 сакавіка 2012). Праверана 5 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  5. а б в На поўдні Польшчы адбылася чыгуначная катастрофа (фота). Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.
  6. Dyżurni ruchu przebadani na obecność alkoholu (польск.). rp.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  7. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). prezydent.pl (4 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
  8. Rozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 4 marca 2012 r. w sprawie wprowadzenia żałoby narodowej na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej (Dz. U. z 2012 r. poz. 237) (польск.)