Чыгуначны транспарт
Чыгу́начны тра́нспарт, чыгу́нка - наземны тып рэйкавага транспарта.
Два галоўныя складнікі чыгуначнага транспарта - гэта матэрыяльная (чыгуначны шлях і штучныя збудаванні, цягавы і нецягавы рухомы склад, прылады СЦБ, кантактная сетка і г.д.) і эксплуатацыйная (дыспетчарскае кіраўніцтва (на ўзроўнях ад дзяжурнага па станцыі да старэйшага дарожнага дыспетчара), распрацоўка аптымальных прыёмаў кіравання перавозкавым працэсам).
Уласна слова "чыгунка" пазначае чыгуначную інфраструктуру, г.зн. чыгуначны шлях і сігналізацыю.
Змест |
Гісторыя чыгунак[правіць]
Чыгункі пачалі з'яўляцца напачатку XIX стагоддзя ў Вялікабрытаніі, Бельгіі і Францыі.
Чыгуначны шлях[правіць]
Чыгуначны шлях - складаная канструкцыя, якая складаецца з верхняй і ніжняй будовы шляху.
Да верхняй будовы належаць рэйкі, шпалы, рэйкавыя змацаванні, баластная прызма. Да ніжняй будовы належаць земляное палатно і штучныя збудаванні (масты, трубы, шляхаправоды і г.д.).
Падтрыманнем чыгуначнага шляху ў спраўным стане займаюцца дыстанцыі шляху.
Рухомы склад[правіць]
Рухомы склад бывае: цягавы - гэта лакаматывы, (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі, дызель-цягнікі і нецягавы - вагоны (пасажырскія, грузавыя), а таксама адмысловы рухомы склад.
Цягнік - гэта сфармаваны і счэплены ланцужок вагонаў з адным ці некалькімі дзейснымі лакаматывамі ці маторнымі вагонамі, які мае ўсталяваныя сігналы.
Даўжыня чыгуначнай сеткі розных краін[правіць]
У шмат якіх краінах даўжыня чыгуначнай сеткі скарачаецца. Так, у ЗША ў 1920-м было больш 400 000 км чыгунак.
| № | Краіна | Даўжыня чыгунак (км) |
|---|---|---|
| Увесь свет | 1 122 650 | |
| 1 | ЗША | 194 731 |
| 2 | Расія | 87 157 |
| 3 | Кітай | 71 600 |
| 4 | Індыя | 63 518 |
| 5 | Канада | 49 422 |
| 6 | Германія | 45 514 |
| 7 | Аўстралія | 41 588 |
| 8 | Аргенціна | 34 463 |
| 9 | Францыя | 32 682 |
| 10 | Бразілія | 31 543 |
| 11 | Польшча | 23 420 |
| 12 | Японія | 23 168 |
| 13 | Украіна | 22 473 |
| 14 | ПАР | 22 298 |
| 15 | Мексіка | 19 510 |
| 16 | Італія | 19 493 |
| 17 | Вялікабрытанія | 16 893 |
| 18 | Іспанія | 14 189 |
| 19 | Казахстан | 13 601 |
| 20 | Швецыя | 11 481 |
| 21 | Румынія | 11 385 |
Сістэмы[правіць]
- Еўразійская - Вялікабрытанія, Францыя, Андора, Іспанія, Партугалія, Манака, Швейцарыя, Люксембург, Бельгія, Нідэрланды, Германія, Данія, Ліхтэнштэйн, Італія, Сан-Марына, Ватыкан, Аўстрыя, Чэхія, Польшча, Славакія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Украіна, Малдавія, Венгрыя, Румынія, Сербія, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Албанія, Косава, Чарнагорыя, Македонія, Балгарыя, Грэцыя, Турцыя, Расія, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Афганістан, Туркменістан, Кіргізія, Манголія, Кітай, КНДР, Паўднёвая Карэя, В'етнам, Іран, Сірыя, Ірак, Ліван, Кувейт, Ізраіль, Іарданія, Егіпет, Лівія (усходняя частка)
- Паўночнаамерыканская - Канада, ЗША, Мексіка, Гватэмала, Сальвадор, Гандурас, Нікарагуа, Коста-Рыка
- Індакітайская - Камбоджа, Тайланд, Малайзія, Сінгапур, Лаос
- Індыйская - Пакістан, Іран (Сістан і Белуджыстан), Індыя, Непал, Бангладэш
- Паўднёваамерыканская-паўночная - Эквадор, Калумбія, Венесуэла
- Паўднёваамерыканская-паўднёвая - Перу, Балівія, Бразілія, Аргенціна, Уругвай, Парагвай, Чылі
- Паўднёваафрыканская - ПАР, Намібія, Батсвана, Замбія, Зімбабве, Мазамбік, Ангола, Танзанія, Малаві, Заір (паўднёвая частка), Свазіленд
- Паўночнаафрыканская - Марока, Алжыр, Туніс, Лівія (заходняя частка)
- Усходнеафрыканская - Кенія, Уганда, Самалі (паўднёвая частка), Заір (паўночная частка)
- Нубійская - Судан, Эфіопія, Эрытрэя, Самалі (паўночная частка)
- Заходнеафрыканская-паўднёвая - Габон, Конга
- Заходнеафрыканская-цэнтральная - Камерун, Нігерыя, Бенін, Нігер
- Заходнеафрыканская-заходняя - Маўрытанія, Сенегал, Гамбія, Гвінея, Сьера-Леонэ, Ліберыя, Кот-д'Івуар, Малі, Гана, Тога
- Кельцкая - Ірландыя, Вялікабрытанія
- Антыльская - Гаіці, Дамініканская Рэспубліка
- Аравійская - Саудаўская Аравія, ААЭ, Аман
Сістэмы асобных краін, не злучаных з іншымі чыгункамі[правіць]
- Аўстралія
- Новая Зеландыя
- Мадагаскар
- Інданезія
- М'янма
- Японія
- Тайвань
- Фіджы
- Куба
- Кіпр
- Філіпіны
- Шры-Ланка
- ЦАР
- Панама
- Ямайка
- Гаяна
- Сурынам
- Мальта
Дзяржавы без якога-небудзь чыгуначнага транспарта[правіць]
Ісландыя, Марцініка, Трынідад і Табага, Сент-Кітс і Невіс, Антыгуа і Барбуда, Багамскія астравы, Сейшэльскія астравы, Сент-Люсія, Барбадас, Тувалу, Палаў, Мікранезія, Маршалавы астравы, Усходні Цімор, Папуа-Новая Гвінея, Бутан, Мальдыўскія астравы, Грэнада, Дамініка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Тонга, Руанда, Бурундзі, Маўрыкій, Лесота, Емен, Бахрэйн, Катар, Самоа, Кірыбаці, Вануату, Гвінея-Бісау, Заходняя Сахара, Буркіна-Фасо, Каба-Вердэ, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Экватарыяльная Гвінея, Каморскія астравы, Беліз.
Чыгунка ў мастацтве[правіць]
Жывапіс[правіць]
Чыгунка цікавіць мастакоў. Карціны на чыгунцы пісаў Клод Манэ, Вінцэнт ван Гог, Эдуард Манэ, Гюстаў Кайбот.
Вакзал Сен-Лазар намаляваны на палотнах шматлікіх мастакоў. Шматлікія імпрэсіяністы жылі недалёка ад Сен-Лазара на працягу 1870-х і 1880-х гадоў.
Таксама чыгунку маляваў Уладзімір Гаўрылавіч Казанцаў[1].
Кіно[правіць]
Чыгунка і чыгуначны транспарт з'яўляюцца для кінематаграфістаў адным з самых упадабаных месцаў дзеяння. Фільмаў, у якіх месцам дзеяння служыць чыгунка, толькі сусветным кінематографам зняты дзясяткі[2]. Уласна кажучы, сусветны кінематограф пачаўся з кароткаметражнага фільма братоў Люмьер "Прыбыццё цягніка на вакзал Ла Сьёта" (1895).
Працы чыгунак, сацыяльным і чалавечым канфліктам, якія ўзнікаюць пры гэтым, прысвечаны стужкі "Ізноў трэба жыць" (1999, рэжысёр Васіль Панін), "Спыніўся цягнік" (1982, рэжысёр Вадзім Абдрашытаў), "Магістраль" (1983, рэжысёр Віктар Трэгубовіч), "34-й хуткі" (1981, рэжысёр Андрэй Малюкоў). У жанры фільма-катастрофы знята стужка "Цягнік па-за раскладам" (1985, рэжысёр Аляксандр Грышын). Рамантыцы чыгунак, гераічнасці і адвазе працаўнікоў дарогі прысвечаны фільмы "Вялікія перагоны" (1970), "Рускі паравоз" (1988), "Вадзіў цягнікі машыніст" (1961). Гісторыі чыгунак прысвячаюцца дакументальныя стужкі: "Гісторыя расійскіх чыгунак" (1993), "Я люблю цягнікі". У 2007 годзе рэжысёр Аляксей Фядорчанка зняў стужку "Чыгунка".
Цікавыя факты[правіць]
- Першы механічны (не на ручной ці конскай цязе) ліфт з прывадам ад паравой машыны, які зваўся «вертыкальнай чыгункай», быў усталяваны ў ЗША у 1850 годзе. Да 1880-х гадоў гэтым тыпам ліфтаў былі абсталяваны буйныя гасцініцы і багатыя будынкі ў ЗША і Еўропе.
- «Падземнай чыгункай» у ЗША у 1850-х гадах звалі таемную арганізацыю абаліцыяністаў, якая перапраўляла збеглых неграў з Поўдня на Поўнач, дзе не было рабства.
- З 1937 года ў СССР і Беларусі ў першую нядзелю жніўня адзначаецца Дзень чыгуначніка.[3]
- Першай у свеце горнай чыгункай з'яўляецца Земерынгская чыгунка.
Гл. таксама[правіць]
- Чыгуначная тэрміналогія
- Электрыфікацыя чыгунак
- Чыгуначная станцыя
- Вузкакалейная чыгунка
- Чыгунка звышшырокай каляіны
- Рэйкавы стык
- Гісторыя чыгунак
- Конна-чыгунка
- Пнеўматычная чыгунка
- Класіфікацыя аварый на чыгуначным транспарце
- Чыгункі краін свету
- Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак
- Дзіцячыя чыгункі
- Дарога на слупах
- Беларуская чыгуначная форма
- MOROP
Нататкі[правіць]
Зноскі
Спасылкі[правіць]
- www.allrailways.ru/ Гісторыя чыгуначнага транспарта. Паравоз, цеплавоз, электравоз.
- ААТ "Расійскія чыгункі"
- "Паравоз ІС". Расійскі чыгуначны партал
- Каляіны чыгунак свету
- Электронная версія часопіса "Чыгункі свету"
- Электронная версія часопіса "Веснік ВНИИЖТ"
- Фотагалерэя чыгуначнага транспарта. Фатаграфіі вельмі высокай рэзалюцыі
- Расійскія чыгункі (супольнасць у Жывым часопісе)
