Чырвоныя кхмеры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Дэмакратычнай Кампучыі, таксама сцяг Чырвоных Кхмераў. На сцягу намаляваны Ангкор-Ват.

«Чырвоныя кхмеры» — неафіцыйная назва членаў Камуністычнай партыі Камбоджы, якая стаяла на мааісцкіх пазіцыях.

«Палі смерці» — Мемарыял ахвяр рэжыму «чырвоных кхмераў» у раёне населенага пункта Т'энг'аек каля Пнампеня. Тут праводзіліся масавыя пакаранні смерцю

Напачатку партыя ўваходзіла ў Нацыянальны адзіны фронт Камбоджы (НАФК), створаны ў 1970 Нарадомам Сіянукам у Кітаі. Пасля таго як атрады НАФК занялі сталіцу Камбоджы Пнампень (1975), уладу ў краіне захапілі «Чырвоныя кхмеры», а іх лідар Пол Пот стаў прэм'ер-міністрам. У 1976 Нарадома Сіянука прымусілі пайсці ў адстаўку. У 1976 краіна стала называцца Дэмакратычная рэспубліка Кампучыя. У час праўлення «Чырвоных кхмераў» быў устаноўлены жорсткі рэжым тэрору і генацыду (за няпоўныя 4 гады ад голаду і рэпрэсій загінула каля 3 млн. чал.). У снежні 1978 праціўнікі Пол Пота, якія аддзяліліся ад «Чырвоных кхмераў», стварылі Аб'яднаны фронт выратавання Кампучыі (АФВК), падтрыманы В'етнамам. Са студзеня 1979 «Чырвоныя кхмеры» адхілены ад улады, але працягвалі партызанскую барацьбу супраць новага ўрада і в'етнамскіх войск. Пасля перамогі Нарадома Сіянука на выбарах 1993 («Чырвоныя кхмеры» байкатавалі выбары) і смерці Пол Пота (1998) урадавыя войскі Хун Сена выцеснілі рэшткі партызан у горныя раёны і рассеялі іх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адзярыха В. «Чырвоныя кхмеры» // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]