Чырвоны мост (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чырвоны мост, Полацк)
Чырвоны мост
Каардынаты: 55°29′25,30″ пн. ш. 28°46′05,20″ у. д.HGЯO
Перасякае Палата
Месца размяшчэння
Канструкцыя
Матэрыял жалезабетон
Палос руху 2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чырвоны мост — мост у Полацку цераз раку Палату. Па трасе праходзіць вуліца Еўфрасінні Полацкай.

Петэр фон Гес «Полацкая бітва (1812)»

Атрымаў сваю назву ў памяць пра кровапралітную бітву паміж рускімі і французскімі войскамі, якая адбылася 19—21 кастрычніка ў час Французска-рускай вайны 1812 года. У выніку баёў за адзіны мост цераз Палату, яго драўляны насціл стаў літаральна чырвоным ад крыві.

Падчас Другой сусветнай мост быў знішчаны[1]. У 1946 годзе быў пабудаваны новы высокі драўляны мост[1]. У 1950-х гадах на правым беразе ля маста ўсталявалі мемарыяльную мармуровую пліту ў гонар войскаў, што штурмавалі горад у 1812 годзе[1].

У 1975 годзе на месцы драўлянага быў пабудаваны новы жалезабетонны мост з узнаўленнем ранейшых элементаў афармлення. Перад мостам устаноўлены памятны знак з тэкстам:

Цераз гэты мост рускія войскі пад камандаваннем генерала Вітгенштэйна і атрада Пецярбургскага апалчэння пасля бязлітасных баёў 6-8/19-21/кастрычніка 1812 г. увайшлі ў горад і вызвалілі яго ад непрыяцеля, чым паклалі пачатак выгнанню напалеонаўскіх войскаў з беларускай зямлі. З таго часу ў памяць пра загінулых і разлітай крыві гэты мост стаў звацца «ЧЫРВОНЫМ»

Фота памятнага знака

Чырвоны мост у пачатку XX стагоддзя

Зноскі