Чырок-траскунок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чырок-траскунок
Garganey (Anas querquedula) RWD3.jpg
Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anas querquedula (Linnaeus), 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   175093
NCBI   75856
EOL   1048957

Чырок-траскунок (Anas querquedula) — птушка сямейства качак.

Гнездавая вобласць чырка-траскунка ад астравоў Вялікабрытаніі да Японіі. Пераважна жывёлаедная качка. З'ядае водных насякомых і іх лярваў, водных ракападобных, вялікую ролю ў яго харчовай рацыёне граюць малюскі. Вага самцоў дасягае 440—600 г, самак — 380—450 г. У апярэнні самца вылучаецца ярка-белая паласа на карычневым фоне галавы, што ідзе ад вачэй да шыі, блакітныя покрыўныя крылы, якія на палёце вылучаюцца як буйныя светлыя плямы. Манагамія, палавой спеласці большасць маладых птушак дасягае на першым годзе жыцця. Гняздуе чырок-траскунок паблізу вадаёмаў. Кладка звычайна з 8-10 яек. Тэрмін насіжвання 23 дні. Палёт хуткі і бясшумны, пасадка на ваду лёгкая, амаль нячутная, ўзлёт вертыкальны.