Чэджуда
| Краіна | Рэспубліка Карэя |
| Адміністрацыйны цэнтр | Чэджу |
| Вялікі горад | Чэджу |
| Афіцыйная мова | карэйская (дыялект чэджу) |
| Насельніцтва (2011) | 583284 |
| Нацыянальны склад | карэйцы |
| Плошча | 1849 км² |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка |
1950 м |
![]() |
|
| Часавы пояс | UTC+9 |
| Афіцыйны сайт | |
| Чэджуда на Вікісховішчы | |
Чэджуда (кар.: 제주특별자치도, 濟州特別自治道) — правінцыя Рэспублікі Карэя, знаходзіцца на аднайменным востраве ва Ўсходне-Кітайскім моры. Агульная плошча - 1849 км². Насельніцтва (2011 г.) - 583 284 чал. Адміністрацыйны цэнтр - Чэджу.
Геаграфія і прырода [правіць]
Востраў Чэджуда знаходзіцца ва Ўсходне-Кітайскім моры. Мае вулканічнае паходжанне, сфарміраваўся каля 2 млн гадоў таму. Паверхня складаецца з старажытных базальтавых і лававых парод. Цягнецца прыкладна на 73 км з усходу на захад і на 41 км з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт - вулкан Халасан (або Хала, 1950 м), які мае працяглае кратарнае возера.
Клімат марскі субтрапічны з вільготным летам і сухім надвор'ем узімку. Сярэдняя тэмпература студзеня 3,2 - 8,3° C, жніўня 23,3 - 29,8° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 1 497,6 мм.
На схілах вулкана Халасан захаваліся вечназялёныя змяшаныя лясы, якія займаюць прыкладна 12% усёй тэрыторыі вострава. Яны з'яўляюцца асноўнай крыніцай падземных вод і ахоўваюцца згодна Рамсарскай канвенцыі. Астатнія тэрыторыі ахоплены гаспадарчай дзейнасцю чалавека.
