Чэджудо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэджудо
кар. 제주도, 濟州道
Характарыстыкі
Плошча
  • 1 848 ± 1 км²
Насельніцтва
  • 676 375 чал. (2022)[1]
Размяшчэнне
33°22′00″ пн. ш. 126°32′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Чэджудо (Паўднёвая Карэя)
Чэджудо
Чэджудо
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэджудó (кар.: 제주도, 濟州道) - самы вялікі востраў і самая маленькая правінцыя Паўднёвай Карэі ва Усходне-Кітайскім моры. Афіцыйная назва правінцыі - Правінцыя з асаблівай аўтаноміяй Чэджу (кар.: 제주특별자치도, 濟州特別自治道). Насельніцтва (2011) — 583 284 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Чэджу.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Агульная плошча правінцыі складае — 1849 км². Чэджудо вулканічнага паходжання, сфарміраваўся каля 2 млн гадоў таму. Паверхня складаецца з старажытных базальтавых і лававых парод. Цягнецца прыкладна на 73 км з усходу на захад і на 41 км з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт — вулкан Хала (1950 м), які мае працяглае кратарнае возера.

Клімат марскі субтрапічны з вільготным летам і сухім надвор’ем узімку. Сярэдняя тэмпература студзеня 3,2 — 8,3 °C, жніўня 23,3 — 29,8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1 497,6 мм.

На схілах вулкана Хала захаваліся вечназялёныя змяшаныя лясы, якія займаюць прыкладна 12 % усёй тэрыторыі вострава. Яны з'яўляюцца асноўнай крыніцай падземных вод і ахоўваюцца згодна Рамсарскай канвенцыі. Астатнія тэрыторыі ахоплены гаспадарчай дзейнасцю чалавека.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]