Чэзарэ Павезэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэзарэ Павезэ
Cesare Pavese
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 верасня 1908(1908-09-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1950(1950-08-27)[3][1][…] (41 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, літаратурны рэдактар, сцэнарыст, літаратурны крытык, журналіст, біёграф, паэт
Жанр паэзія і раман
Мова твораў італьянская мова
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэзарэ Павезэ (9 верасня 1908 — 27 жніўня 1950) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Нарадзіўся ў Санта-Стэфана-Бельба, у правінцыі Кунеа і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыццё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Даследчык і мысляр з левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыццё самагубствам у 42-гадовым узросце.

Каштоўная спадчына Чэзарэ Павезэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосці пачаў займацца англамоўнай літаратурай, скончыў навучанне ва ўніверсітэце дыпломнай працай, прысвечанай паэзіі Уолта Уітмена. Перакладаў амерыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнера, Джойса і Дзікенса.

Супрацоўнічаў пры стварэнні «Амерыканскай анталогіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліа Вітарыні.

У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачанні ў антыфашызме і правёў за кратамі амаль год. Пасля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцці і палітычнае расчараванне прывялі яго да самагубства праз перадазіроўку барбітуратаў. Яго блізкі сябар пісьменнік Давідэ Лаёла апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзістэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыццё п'емонцкага пісьменніка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Lavorare stanca («Праца стамляе»), 1936
  • Il Compagno («Таварыш»), 1947
  • Dialoghi con Leucò («Дыялогі з Леўко»), 1947
  • La luna e i falò (Месяц і вогнішча), 1950
  • Il mestiere di vivere: Diario 1935—1950 («Справа жыцця: Дзённікі 1935—1950»), 1952

Зноскі

  1. а б Cesare Pavese // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Cesare Pavese // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Павезе Чезаре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Biasin G.-P. The smile of the Gods; a thematic study of Cesare Pavese’s works. Ithaca: Cornell UP, 1968
  • Lajolo D. An absurd vice: a biography of Cesare Pavese. New York: New Directions, 1983
  • Pampaloni G. Cesare Pavese. Camposampiero: Edizioni del Noce, 1982

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]