Чэк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Чэк (ад англ. cheque, check) - від каштоўнай паперы, грашовы дакумент строга усталяванай формы, які змяшчае нічым не абумоўлены прыказ чэкадаўцы - уладальніка рахунка (конта) - аб выплаце пэўнай асобе або прад'яўніку пададзенай на ім сумы грошай. Адклік чэку да заканчэння тэрміну для яго прад'яўлення недапушчальны.

Рэквізіты[правіць | правіць зыходнік]

Чэк павінен змяшчаць:

  1. найменне "чэк", уключонае ў тэкст дакументу,
  2. прыказ плацельшчыку выплаціць пэўную грашовую суму
  3. найменне плацельшчыка і нумар рахунку, з якога павінен быць ажыццяўлены плацёж
  4. валюта плацяжу
  5. дата і месца складання чэку
  6. подпіс чэкадаўцы

Аплота чэку[правіць | правіць зыходнік]

Плацельшчыкам па чэку звычайна з'яўляецца банк, аднак у некаторых выпадках банк не абавязаны плаціць па чэку (напр., калі на чэку стаіць неразборлівы подпіс або калі чэк выпісаны на незабяспечаны банкаўскі рахунак (конт)).

Чэк звычайна валідны цягам пэўнага тэрміну (напр. 10 дзён).

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Чэк можа быць:

  • імянны - выпісаным на пэўную, пазначаную ў тэксце чэку асобу
  • на прад'яўніка - выпісаны на фактычнага трымальніка чэку
  • ордэрны - выпісаны на нейкую асобу, але які можа быць перададзены.