Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1987

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1987
Сезон 1987/1988
Тэрміны 13 — 29 лістапада 1987
Арэна Guild Hall
Горад Прэстан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Tennents
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £350,000
Прызавыя пераможцы £70,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фіналіст Сцяг Англіі Джымі Уайт
Лік 16:14
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 147 (Вілі Торн)
←1986Чэмпіянат Вялікабрытаніі1988→

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1987 (англ.: UK Championship 1987, таксама вядомы як Tennents UK Championship 1987 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 29 лістапада 1987 года ў Guild Hall у Прэстане, Англія. Турнір стаў 11-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £350,000, з якіх £70,000 атрымаў пераможца.