Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1999

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1999
Сезон 1999/2000
Тэрміны 13 — 28 лістапада 1999
Арэна Міжнародны цэнтр Борнмута
Горад Борнмут
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Liverpool Victoria
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £500,000
Прызавыя пераможцы £78,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фінал
Пераможца Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Фіналіст Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс
Лік 10:8
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 147 (Стывен Хендры)
←1998Чэмпіянат Вялікабрытаніі2000→

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1999 (англ.: UK Championship 1999, таксама вядомы як Liverpool Victoria UK Championship 1999 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 28 лістапада 1999 года ў міжнародным цэнтры Борнмута у Борнмуце, Англія. Турнір стаў 23-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £500,000, з якіх £78,000 атрымаў пераможца.