Чэмпіянат свету па снукеры 1985

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету 1985
Сезон 1984/1985
Тэрміны 12 — 28 красавіка 1985
Арэна Тэатр Крусібл
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Embassy
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £250,000
Прызавыя пераможцы £60,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фінал
Пераможца Сцяг Паўночнай Ірландыі Дэніс Тэйлар
Фіналіст Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Лік 18:17
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 32
Колькасць матчаў 31
Найвышэйшая серыя 143 (Біл Вербянюк)
←1984Чэмпіянат свету1986→

Чэмпіянат свету 1985 (англ.: World Snooker Championship 1985, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1985 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 28 красавіка 1985 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 48-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £250,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.