Чэмпіянат свету па футболе 1930
| Чэмпіянат свету па футболе 1930 ісп.: Copa Mundial de Fútbol de 1930' |
|
|---|---|
| Падрабязнасці чэмпіянату | |
| Месца правядзення | |
| Гарады правядзення | 1 |
| Стадыёны | 3 |
| Тэрміны фіналу | 13 — 30 ліпеня 1930 |
| Лік удзельнікаў | 13 |
| у фінале | 13 |
| Прызавыя месцы | |
| Фінал | Сентэнарыа Мантэвідэа |
| Статыстыка чэмпіянату | |
| Наведвальнасць | 434 500 (24 139 за гульню) |
| Згуляна матчаў | 18 |
| Забіта галоў | 70 (3.89 за гульню) |
| Бамбардзір(ы) | |
I чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 13 па 30 ліпеня 1930 года ва Уругваі. Уругвай стаў не толькі арэнай правядзення першага чэмпіянату свету, але і яго пераможцам. У фінальным матчы гаспадары перамаглі суседзяў з Аргенціны з лікам 4:2.
Падрыхтоўка да чэмпіянату [правіць]
Уругвай стаў месцам правядзення чэмпіянату свету як адна з вядучых футбольных дзяржаў 20-х гадоў XX стагоддзя: уругвайцам былі пераможцамі Алімпійскіх Гульняў 1924 і 1928 гадоў. Другім сур'ёзным аргументам на карысць Уругвая стала стагоддзе незалежнасці краіны, якое прыйшло як раз на лета 1930-га.
Галоўнай праблемай у падрыхтоўцы да правядзення чэмпіянату было нежаданне еўрапейскіх федэрацый пасылаць свае каманды на турнір. Прычынай таму было марское падарожжа ва Уругвай праз Атлантычны акіян. Нягледзячы на тое, што прымаючы бок у выніку ўзяўся кампенсаваць выдаткі на такое падарожжа, ахвотнікаў усё роўна не знаходзілася: дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце свету федэрацыі, адправіўшы каманду ва Уругвай, прыйшлося б перапыніць на працяглы тэрмін свой унутраны чэмпіянат. У выніку, у першым чэмпіянаце свету прымалі ўдзел толькі 4 еўрапейскія зборныя, прычым ні адна з іх не адносілася да ліку вядучых каманд кантынента.
Удзельнікі фінальнага турніру [правіць]
Чэмпіянат свету 1930 - адзіны з сусветных футбольных чэмпіянатаў, перад якім не праводзіліся адборачныя спаборніцтвы. Зборныя траплялі на турнір па запрашэнні, прычым з-за фактычнага байкоту чэмпіянату вядучымі еўрапейскімі камандамі набралася ўсяго 13 каманд. З гэтых 13 каманд 4 прадстаўлялі Еўропу, 7 - Паўднёвую Амерыку і 2 - Паўночную і Цэнтральную Амерыку. Футбольныя зборныя, якія прыехалі ва Уругвай з Еўропы, не ўваходзілі ў склад лідараў еўрапейскага футбола, і таму яшчэ да пачатку турніру было відавочна, што званне першага чэмпіёна свету дастанецца камусьці з паўднёваамерыканцаў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1930- FIFA — Уругвай 1930 (англ.)
- Статыстыка на RSSSF (англ.)
| Чэмпіянат свету па футболе | |
|---|---|
| Турніры | Уругвай 1930 · Італія 1934 · Францыя 1938 · Бразілія 1950 · Швейцарыя 1954 · Швецыя 1958 · Чылі 1962 · Англія 1966 · Мексіка 1970 · ФРГ 1974 · Аргенціна 1978 · Іспанія 1982 · Мексіка 1986 · Італія 1990 · ЗША 1994 · Францыя 1998 · Карэя/Японія 2002 · Германія 2006 · ПАР 2010 · Бразілія 2014 · Расія 2018 · Катар 2022 · 2026 |
| Фіналы | 1930 · 1934 · 1938 · 1950 · 1954 · 1958 · 1962 · 1966 · 1970 · 1974 · 1978 · 1982 · 1986 · 1990 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 · 2018 · 2022 |
| Склады | 1930 · 1934 · 1938 · 1950 · 1954 · 1958 · 1962 · 1966 · 1970 · 1974 · 1978 · 1982 · 1986 · 1990 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 · 2018 · 2022 |
| Кваліфікацыя | 1930 · 1934 · 1938 · 1950 · 1954 · 1958 · 1962 · 1966 · 1970 · 1974 · 1978 · 1982 · 1986 · 1990 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 · 2018 · 2022 |
| Узнагароды · Гісторыя · Краіны-гаспадыні · Талісманы · Кваліфікацыя · Рэкорды · Статыстыка ўдзелу · Трафей · Хет-трыкі | |